Новости Новости Беларуси

Гавеловский вечер (фоторепортаж)

Гавеловский вечер (фоторепортаж)

3714 просмотров Минск
14 января в минской галере «Ў» состоялся вечер памяти последнего президента Чехословакии и первого президента Чехии Вацлава Гавела.

Імпрэза традыцыйна ладзіцца блізка да даты абвяшчэння чэхаславацкай Хартыі-77 (6 студзеня 1977 года Гавела арыштавалі за подпіс пад гэтым знакамітым дакументам).

Гэта была ўжо трэцяя вечарына. Яе арганізавалі Рух «За Свабоду», Беларуская асацыяцыя журналістаў, праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінскі камітэт і Камітэт рэпрэсаваных «Салідарнасць».

Удзел у вечарыне памяці Вацлава Гавела ўзялі дыпламаты — часовая павераная ў справах Чэшскай Рэспублікі Дагмар Дзідзенка-Наваградска і пасол Славакіі Міраслаў Мойжыта, беларускія палітыкі, грамадскія дзеячы, праваабаронцы, сваякі палітзняволеных, аналітыкі, творцы — Аляксей Янукевіч, Алесь Лагвінец, Юрась Губарэвіч, Андрэй Клімаў, Валерый Фралоў, Таццяна Равяка, жонкі Міколы Статкевіча і Алеся Бяляцкага Марына Адамовіч і Наталля Пінчук, Юрый Чавусаў, Андрэй Фёдараў, Сяргей Чалы, Валярына Кустава, Алесь Пушкін, Мікола Купава...

На жаль, не здолела ўзяць удзел у вечарыне блізкая сяброўка Гавела, праваабаронца Пятрушка Шустрава — ёй не далі беларускую візу. Але яна звярнулася да ўдзельнікаў імпрэзы і ўсіх беларусаў — у адмысловым відэазвароце.

Удзельнікі ж вечарыны памяці падпісалі зварот у падтрымку кубінскіх дысідэнтаў:

Зварот
Мінск, 14.01.2014

На сустрэчы сёння разам, каб ушанаваць жыццёвы шлях і праваабарончы чын Вацлава Гавела, вялікага чэха і грамадзяніна сусвету,

МЫ, беларускія праваабаронцы, журналісты, грамадскія дзеячы, былыя палітзняволеныя, родныя і блізкія цяперашніх палітзняволеных:

— падкрэсліваючы ўніверсальнасць асноўных правоў і свабодаў чалавека;
— прызнаючы важнасць міжнароднай салідарнасці ў абароне гэтых правоў;
— зважаючы на падабенства дзеянняў аўтарытарных палітычных рэжымаў Беларусі і Кубы, якія, нягледзячы на вялікую адлегласць паміж нашымі краінамі, з аднолькавай пастаяннасцю грэбуюць міжнароднымі і нацыянальнымі нормамі правоў чалавека і зневажаюць чалавечую годнасць;
— высока цэнячы ўнёсак Вацлава Гавела ў справу адстойвання і пашырэння правоў чалавека ва ўсім свеце;

Выказваем сваю салідарнасць з народам Кубы, які ўжо цягам некалькіх дзесяцігоддзяў знаходзіцца пад прыгнётам дыктатуры, і найперш з тымі кубінцамі, якія сваімі гераічнымі самаадданымі учынкамі адстойваюць сваю чалавечую годнасць і набліжаюць час дэмакратычных зменаў.

Патрабуем ад ураду Кубы спыніць рэпрэсіі супраць уласнага народу, вызваліць палітычных зняволеных, распачаць дыялог з дэмакратычнай супольнасцю краіны і пайсці шляхам дэмакратычных пераўтварэнняў.

Перакананыя, што супрацоўніцтва з недэмакратычнымі рэжымамі павінна быць абумоўлена крокамі па дэмакратызацыі з боку апошніх.

Заклікаем міжнародную супольнасць дэмакратыяў працягваць падтрымку дысідэнтаў і змагароў за свабоду паняволеных народаў у Кубе і ва ўсім свеце ў адпаведнасці з прынцыпамі Вацлава Гавела.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Вечер памяти Гавела

Последние новости