Новости Новости Беларуси

К Героям не дошли

К Героям не дошли

1893 просмотра Городок
24 декабря в Городке представители предприятий, организаций райцентра и гости возле райисполкома почтили память 12 частей и соединений, освобождавших Городок от немецко-фашистских захватчиков. Но о могилах трех Героев Советского Союза, похороненных по официальной версии на мемориальном комплексе «Бессмертие», как и о могилах более пяти тысяч погребенных освободителей, «забыли».

Урачысты мітынг, прысвечаны 70-годдзю вызвалення Гарадка і раёна, распачаўся на пяць мінут раней за абвешчаны час. Вядучая ўрачыстасцяў прадставіла першае слова намесніку старшыні райвыканкама Надзеі Буруновай, якая распавяла аб гістарычнай значнасці падзей 70-гадовай даўніны. Старшыня ветэранскай арганізацыі раёна Жанна Паметнікава ў сваім выступе распавяла аб значэнні вызвалення Гарадка і ўвазе, якая надаецца ўладамі для вырашэння пытанняў жыцця ветэранаў. Вайсковы камісар раёна Зміцер Бугамірскі, як і трэба вайсковаму чалавеку, распавёў аб ходзе Гарадоцкай наступальнай аперацыі і вайсковых частках і злучэннях, якія змагаліся на гарадоцкай зямлі.

Прынікненным атрымаўся выступ на беларускай мове нашага зямляка Уладзіміра Скарынкіна, які распавёў пра свайго бацьку, які загінуў пад Берлінам у баях за Зяелаўскія высоты, і прачытаў верш прысвечаны памяці бацькі, паведаміў гарадоцкі актывіст Руху «За Свабоду» Леанід Гаравы. Пасля прамовы паэта да помніка 12-ці часткаў і злучэнняў былі ўскладзены два вянкі: ад Гарадоцкага райвыканкама і раённай ветэранскай арганізацыі. Бацюшка Ўладзімір прамовіў за вечны пакой загінулых пры вызваленні Гарадка і раёна, а да помніка ўсклалі жывую гірлянду «Славы».

Напрыканцы мітынга прагучала 12 салютаў вайсковым часткам, якія атрымалі назвы «Гарадоцкіх». Прадстаўнікі прадпрыемстваў і навучальных устаноў райцэнтра ўсклалі вянкі да помніка 12-ці часткаў і злучэнняў. На гэтым мітынг завяршыўся.

Ніхто з уладаў, прадстаўнікоў ветэранскай арганізацыі, прадпрыемстваў, навучальных устаноў у 70-ты дзень вызвалення Гарадка не палічыў патрэбным ускласці вянкі ці кветкі да магіл Герояў, да магіл вызваленцаў на мемарыяльным комплексе «Несмяротнасць».

Канешне, толькі на старонцы чэснай газеты «Рэспубліка» магчыма прачытаць, што ў Гарадку «преображен» мемарыяльны комплекс "Памяць«(?), отмечает haradok.info. У сапраўднасці мемарыяльны комплекс «Несмяротнасць» ляжыць у недабудаваным выглядзе, як нямы дакор безгаспадарчасці і бяспамяцтву мясцовай улады. Тры Героя Савецкага Саюза па афіцыйнай версіі пахаваныя тут не дачакаліся ў святочны дзень памяці ад існуючай улады.

«Толькі тры гваздзікі, якія ўсклаў я, апынуліся на пастаменце генерал-маёра Мікалая Каржанеўскага, камандзіра 26-й гвардзейскай дывізія, які загінуў у 1944 годзе на гарадоцкай зямлі», — кажа Леанид Гаравы.

Між тым, яшчэ 21 снежня перад наведваннем Гарадка старшынёй Віцебскага аблвыканкама Аляксандрам Косінцам гарадоцкія ўлады ўсталявалі помнік правадыру кастрычніцккага пераварота Леніну. Але вось ад свайго абласнога кіраўніка мусіць не атрымалі патрэбных парад наконт шанавання памяці загінулых вызваліцеляў Гарадоччыны, адзначае актывіст Руху.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости