Новости Новости Беларуси

Міндоўг, Альгерд і Каліноўскі — ключавыя фігуры беларускай гісторыі

Міндоўг, Альгерд і Каліноўскі — ключавыя фігуры беларускай гісторыі

2809 просмотров Минск
Прадстаўнікі нацыянальнай інтэлігенцыі ў звязку з адзначэннем Году Каліноўскага падпісалі зварот, у якім даюць адлуп псеўдагісторыкам, што стаяць на пазіцыях вялікадзяржаўнага шавінізму.

Падпісанты ў сваім звароце робяць невялічкі экскурс у шматгадовую гісторыю няпростых стасункаў паміж Беларуссю і Расіяй і прыходзяць да высновы, што патасныя словы пра славянскае братэрства паміж нашымі народамі — міф, прыдуманы для таго, каб метраполія з цэнтрам у Маскве лацвей трымала у падпарадкаванні панявольныя ўскраіны, з якіх выцягваліся ўсе чалавечыя, матэрыяльныя рэсурсы і культурныя здабыткі. Вельмі часта так званае славянскае братэрства альбо сяброўства мацавалася расійскімі штыкамі.

«У кожнага народа ёсць імёны — сінонімы словам ВОЛЯ, БРАТЭРСТВА. У балгараў — гэта Хрыста Боцеў, у венграў — паэт Шандар Пецёфі, у італьянцаў — Джузэпэ Гарыбальдзі, у палякаў — Шыман Канарскі, у расейцаў — Герцэн, Дабралюбаў, у башкіраў — Салават Юлаеў. У беларусаў такім нацыянальным героем, змагаром за волю роднага народа стаў Кастусь Каліноўскі — правадыр паўстання 1863-1864 гадоў на Беларусі-Літве...», — адзначаюць дактары гістарычных навук Алесь Смалянчук, Леанід Лыч, Анатоль Грыцкевіч, Міхась Гурын, доктар філасофскіх навук Мікалай Крукоўскі, акадэмік Міжнароднай акадэміі Еўразіі Мікола Савіцкі, мастакі Эдуард Агуновіч, Алесь Марачкін, Мікола Купава, Алесь Шатэрнік, кандыдат гістарычных навук Эдвард Зайкоўскі, першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Зварот цалкам можна пачытаць тут.

Апошняя старонка звароту з подпісамі

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости