Новости Новости Движения

«Народный референдум» в Солигорске: встречи под милицейской камерой

«Народный референдум» в Солигорске: встречи под милицейской камерой

2001 просмотр Солигорск
8 августа Солигорск посетили представители инициативы «Народный референдум» Алесь Логвинец (Движение «За Свободу»), Игорь Драко (кампания «Говори правду») и Григорий Костусев (Партия БНФ).

Першая сустрэча з жыхарамі горада адбывалася на рынку. Палітыкаў суправаджаў намеснік начальніка міліцыі, які адразу папярэдзіў пра адміністрацыйную адказнасць за збор подпісаў.

Дарэчы, супрацоўнікі міліцыі суправаджалі палітычную дэлегацыю падчас усяго дня, нават калі госці абедалі ў адной з салігорскіх кавярняў. Непрыемным момантам сталася і тое, што супрацоўнік у цывільным, маёр Яўген Жылінскі фільмаваў усе сустрэчы літаральна з двух метраў.

Палітыкі абыйшлі ўвесь рынак і абмеркавалі з прадпрымальнікамі праблемы малога бізнэсу і лакальныя пытанні.

А пасля палітыкі адправіліся ўласна пераканацца ў некаторых мясцовых праблемах, агучаных жыхарамі. Яны наведалі гарадскі пляж, на які наракаюць пра неўпарадкаванасць, а таксама дом нумар 8 па вул. Л. Камсамола, дзе выхад на балконы забіты дошкамі, а з абяцаным капрамонтам улады не спяшаюцца.

Наступная кропка — выканкам. Там пакідаецца заява на імя старшыні з патрабаваннем паскорыць рамонт таго самага дому.

Далей сустрэча ў салігорскай паліклініцы. Аператар сапраўды не адстае ад гасцей, адзначае saligorsk.org.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости