Новости Новости Движения

Аляксандр Мілінкевіч: Ваенная база — вялікая небяспека для краіны

Аляксандр Мілінкевіч: Ваенная база — вялікая небяспека для краіны

1764 просмотра Минск
Эканамічная залежнасць прыводзіць да залежнасці палітычнай, ваеннай і іншых. І гэта адна з асноўных прычын таго, што ў Беларусі можа з’явіцца расійская ваенная база.

Чужая ваенная база – адна з самых вялікіх небяспек для суверэнітэту краіны, лічыць старшыня Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч:

"Беларусь гэта краіна, якая абвясціла нейтральны статус. Уваходжанне ў ваенныя блокі – гэта парушэнне Канстытуцыі. І калі запытаць, то большасць беларусаў не хочуць ні ў НАТО, ні ў ваенныя саюзы з Расіяй. А наяўнасць базы – гэта самы лепшы спосаб кіраваць унутранай сітуацыяй. Я не кажу пра вайсковае ўмяшальніцтва, я кажу пра тое, што калі база паўстае, то пазбавіцца яе потым, нягледзячы нават на нейтральны статус, практычна немагчыма. А база гэта заўсёды мішэнь у магчымых ваенных канфліктах.

Таму гэтая база – адна з самых вялікіх небяспек для краіны. Тое, што сёння ўладзе, каб утрымаць эканоміку ад вялікага крызісу, трэба аддаваць такія рэчы, як ваенная небяспека, паказвае, што ўлада не спраўляецца з кіраўніцвам. Яна жыве адным днём і спрабуе проста выжыць. Але гэтае выжыванне даецца дарагім коштам – коштам будучыні нашай краіны, коштам будучыні нашых дзяцей", – каментуе для Радыё Рацыя Аляксандр Мілінкевіч.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости