Новости Новости Беларуси

Милинкевич, Рымашевский, Погоняйло об инициативе касательно аудита финансовой помощи демсилам

Милинкевич, Рымашевский, Погоняйло об инициативе касательно аудита финансовой помощи демсилам

1567 просмотров Минск
Лидер Движения «За Свободу» Александр Милинкевич считает, что нужно добиваться, чтобы поддержка демократического общества в Беларуси была как можно более эффективной.

«Толькі я не разумею, як можна правесьці аўдыт, калі за гэта ўжо сядзіць Алесь Бяляцкі? Я маю на ўвазе, калі рабіць публічнаю падтрымку, то ў аўтарытарных краінах усё заканчваецца вядомым чынам. Таму не зусім разумею гэта. Як можна рэалізаваць? Аўдыт азначае — зрабіць публічнаю падтрымку. Напрыклад, калі падтрымка ідзе з боку нейкай фундацыі, дык, паколькі ў Беларусі перасьледуюць за гэта, то часьцей за ўсё напісана: Беларусь у гэтым годзе атрымала падтрымку столькі і столькі. І, натуральна, гэта ўсё публічным ня робіцца. На жаль, такая сытуацыя. У дэмакратычных краінах гэта ўсё вывешваецца на сайтах, абмяркоўваецца, і ўсе ведаюць, як разьмяркоўваецца. А тут я не зусім разумею: як гэта можна зрабіць? Хто будзе праводзіць гэты аўдыт? Як зрабіць, каб у гэтым аўдыце ня бралі ўдзелу агенты рэжыму?» — падзяліўся сваім меркаваннем з Радыё Свабода Аляксандар Мілінкевіч.

Адзін зь лідараў БХД Віталь Рымашэўскі лічыць, што аўдыт даўно патрэбны. Нельга называць грамадзкія арганізацыі, якім адрасна ідзе дапамога, бо гэта крымінальная справа. Але можна вызначыць асноўныя кірункі, на якія выдзяляюцца грошы, у тым ліку на адрас уладаў.

«Беларускія ўлады, Лукашэнка бярэ грошы ў Эўразьвязу, але прыпісвае ўсе заслугі сабе. Людзі ня ведаюць, адкуль гэтыя сродкі прыйшлі. Важна, каб людзі ведалі, што гэта не Лукашэнка абдарыў, а што гэта праграма падтрымкі з боку дэмакратычных, заходніх краін. Ну, і таксама, калі некаторыя палітыкі на Захадзе кажуць, што павялічылася фінансаваньне грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі ў два-тры разы, то тады ва ўсіх афіцыйных прапагандысцкіх рэсурсах згадваюцца прозьвішчы палітыкаў, маё ў тым ліку. Хоць рэальна гэтыя грошы палітычным партыям не паступаюць і ніколі не паступалі. Таму мне таксама было б цікава ведаць, на што яны трацяцца, бо называюцца проста завоблачныя сумы. Ня трэба ведаць, якія арганізацыі гэтым займаюцца, хто пэрсанальна бярэ гэтыя грошы. Але важна ведаць, якія праекты ў Беларусі вядуцца, каб мы маглі сказаць — ёсьць гэтыя праекты ці не. Ці гэтыя грошы па карупцыйных схемах былі каналізаваныя. Таму ў такім фармаце аўдыт патрэбны, і інфармацыя павінна быць адкрытая і празрыстая. Тыя грошы, якія выдзяляюцца на дэмакратыю, на дэмакратыю і павінны ісьці. І павінна быць справаздача і аддача».

Намесьнік старшыні БХК Гары Паганяйла мяркуе, што пакуль заява Анатоля Лябедзькі выглядае павярхоўнай і эмацыйнай, бо яшчэ ня ясна, хто будзе праводзіць аўдыт і па якой мэтодыцы. Вынікі ж аўдыту могуць трапіць да ўладаў. А як вядома, атрыманьне замежнай бязвыплатнай дапамогі караецца законам: ад штрафу да пазбаўленьня волі.

«Напрыклад, мы ў сваёй арганізацыі, калі б мелі нейкія сродкі з замежных фондаў, не падпусьцілі б на гарматны стрэл ніякіх аўдытараў. За выключэньнем тых, каго запрасілі ці каго прызначылі самі фундатары, якія далі нам сродкі. Па-першае, у нас уся замежная дапамога павінна быць задэкляравана і павінна атрымаць дазвол на мэтавае выкарыстаньне ўнутры Беларусі. Гэта вельмі сур’ёзнае для Беларусі пытаньне, каб проста так вось ім кідацца. Хто будзе праводзіць аўдыт, у якіх мэтах, якімі мэтадамі? Гэта пакуль лёзунг, кінуты ў нікуды. Я разумею, што можна крытыкаваць урад, які стварыў такія рамкі, пры якіх праходжаньне замежнай бязвыплатнай дапамогі грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі практычна немагчымае. Асабліва дэмакратычным арганізацыям. А што тычыцца дыскусіі адносна аб’ёмаў дапамогі, то наконт гэтага можна дыскутаваць. Але гэта не аўдыт, а палітычная праца».

Нагадаем, старшыня АГП Анатоль Лябедзька прапанаваў правесці аўдытарскую праверку дапамогі, якую выдзяляюць дэмакратычныя краіны на падтрымку грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Беларускі палітык выступіў з гэтай прапановай у час паседжання рабочай групы па Беларусі Парламенцкай асамблеі праграмы ЕС «Усходняе партнёрства» Еўранэст. Паводле Анатоля Лябедзькі, ёсць незалежныя медыі, ёсць праваабаронцы, ёсць палітычныя структуры, якія, вобразна кажучы, знаходзяцца на лініі фронта. Але ствараюцца і нейкія псеўда-дэмакратычныя арганізацыі.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости