Новости Новости Движения

Ці ў адной лодцы палітыкі і незалежная прэса?

Ці ў адной лодцы палітыкі і незалежная прэса?

1218 просмотров Минск
Прэс-служба ГА «БАЖ» папрасіла дэмакратычных палітыкаў даць ацэнку працы незалежных беларускіх СМІ.

Лідар Руху "За Свабоду"Аляксандр Мілінкевіч ацэньвае працу журналістаў на добрыя чатыры балы:

"Складана так па ўсіх адразу сказаць... Па-першае, нягледзячы на складаныя ўмовы, я лічу, што іх праца даволі эфектыўная, калі браць у сярэднім. Асвятляюць даволі шырокае кола падзеяў, разнастайныя даволі ёсць СМІ, асабліва ў інтэрнэце. Думаю, што даволі многа прафесійных журналістаў працуе ў іх. У сярэднім я б добрую чацвёрку паставіў...

Але што мяне засмучае – гэта тое, што частка СМІ робіцца своеасаблівымі органамі антыпрапаганды і такім чынам самі становяцца прапагандысцкімі сродкамі. І дыскусіі пра тое, як захаваць аб’ектыўнасць, часта ператвараюцца у выслоўі "на вайне как на вайне", і "ўсе метады добрыя"...

Я лічу, што вельмі важна захоўваць праўдзівасць, аб’ектыўнасць, незалежна ад таго, у якіх умовах мы знаходзімся. Нельга, каб СМІ, якое называюць незалежным, дэмакратычным, свабодным, ператваралася ў орган прапаганды. Захаваць чысціню твару – гэта вельмі важна..."

Адказы іншых палітыкаў глядзіце на сайце БАЖ.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости