Новости Аналитика

Апазіцыя аб’ядналася, каб вызваліць палітвязняў

Апазіцыя аб’ядналася, каб вызваліць палітвязняў

2918 просмотров
Прадстаўнікі апазіцыйных сіл прынялі Дэкларацыю аб сітуацыі ў Беларусі.

У ёй гаворыцца, што «прэзідэнцкія выбары суправаджаліся грубымі парушэннямі выбарчага заканадаўства з боку дзеючай улады і не адпавядалі міжнародным стандартам свабодных, справядлівых і дэмакратычных выбараў».

Даводзіцца, што афіцыйныя вынікі не адлюстроўваюць рэальнага волевыяўлення грамадзян: «Маецца дастаткова сведчанняў, што за Лукашэнку прагаласавала значна менш за палову выбарцаў».

Апазіцыя ўпэўненая, што дзеля адцягнення ўвагі беларускай і міжнароднай грамадскасці ад праблемы фальсіфікацый улады ўчынілі 19 снежня маштабную правакацыю, калі «замест спынення хуліганскіх дзеянняў правакатараў праваахоўныя органы па загадзе ўладаў арганізавалі масавае збіццё мірных грамадзян».

Для «супрацьдзеяння нарастаючаму тэрору і рэпрэсіям» пасля падзей 19 снежня створана Нацыянальная каардынацыйная рада дэмакратычнай апазіцыі.

Пад дакументам падпісаліся амаль усе арганізацыі дэмапазіцыі: Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), БСДГ, Беларуская партыя левых «Справядлівы свет», АГП, «Гавары праўду», рух «За Свабоду», «Малады Фронт», «Еўрапейская Беларусь», Партыя БНФ, аргкамітэт БХД, аргкамітэт партыі Свабоды і прагрэсу ды іншыя структуры.

«Гэтая ініцыятыва найперш закліканая вырашыць канкрэтную задачу — вызваленне палітзняволеных. А апрача таго, мабілізаваць беларускую грамадскасць і міжнародную супольнасць на салідарнасць. Яшчэ адной асноўнай тэмай магло б стаць аб’яднанне апазіцыйных сіл, каб дамагчыся справядлівых выбараў. Рэальна гаворка можа ісці ўжо пра парламенцкую выбарчую кампанію», — так пракаментаваў падзею ў інтэрв’ю Pyx.by дарадца кіраўніка руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча, палітолаг Алесь Лагвінец.

Ён дадае, што верагодная пэўная канкурэнцыя — хто болей зробіць, але, па яго словах, «то добра, калі будзе вынік».

Разам з тым, «ёсць пытанн наконт таго, наколькі высокая паміж падпісантамі ступень ўзаемадаверу, каб плённа кансультавацца і дзейнічаць сапраўды супольна».

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости