Новости Новости Движения

Дарадца прэзідэнта Польшчы: Беларусь — цяжкі выпадак

Дарадца прэзідэнта Польшчы: Беларусь — цяжкі выпадак

2586 просмотров Варшава
Падзеі ў Беларусі могуць навучыць і згуртаваць апазіцыю. Такое меркаванне ў інтэрв’ю радыёстанцыі TOK FM 3 студзеня выказаў дарадчык польскага прэзідэнта Браніслава Камароўскага прафесар Раман Кузняр.

«Беларусь — цяжкі выпадак, але, магчыма, не безнадзейны, — заявіў Кузняр. — Пасля таго, што адбылося, здаецца, што ўсё вярнулася да таго, што мы ведалі на працягу апошняга дзясятка гадоў. Але, магчыма, гэта таксама навучыць беларускую апазіцыю, магчыма, яна стане больш згуртаванай, магчыма, будзе каму дапамагаць».

Кузняр адзначыў, што Беларусь і Польшча з’яўляюцца суседзямі. «Таму ў нас няма выбару: штосьці атрымліваецца, штосьці не атрымліваецца, але, вядома, нам нельга бяздзейнічаць», — сказаў ён.

Паводле слоў дарадчыка, самым важным для знешнепалітычнага курсу прэзідэнта Камароўскага з’яўляецца суседства — асабліва таму, што ў Польшчы «прыкметныя суседзі, важныя, вялікія і складаныя краіны».

Дарадчык прэзідэнта Польшчы заявіў, што ў Варшавы ёсць праблемы з пошукам «ключа да адносінаў з асобнымі дзяржавамі Усходняй Еўропы». У выпадку з Расіяй гэтыя праблемы, паводле слоў Кузняра, удаецца вырашаць, і ў расійска-польскіх адносінах наступае паляпшэнне, перадае БелаПАН.

Кузняр таксама адзначыў, што Польшча будзе дапамагаць Украіне набліжацца да Еўропы, бо гэта ў інтарэсах палякаў і астатніх еўрапейцаў.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости