Новости Новости Движения

Супрацоўнікі КДБ едуць да Валерыя Косткі

Супрацоўнікі КДБ едуць да Валерыя Косткі

2348 просмотров Смолевичи
Спецлужбоўцы паведамілі па тэлефоне свайму былому калегу, што яны маюць ордэр на ператрус.

Прыхільнік Руху «За Свабоду», былы афіцэр КДБ Валеры Костка зараз знаходзіцца ў в. Высокае Смалявіцкага раёну. Супрацоўнікі КДБ ужо прыйшлі на працу да яго жонкі ў Смалявіцкае аддзяленне Белаграпромбанка і апытваюць яе.

Валеры Костка заяўляе, што не мае ніякага дачынення да падзей, што адбываліся падчас выбараў і пасля іх, бо ў акцыі пратэста супраць фальшаванняў не ўдзельнічаў і увогуле дэмантратыўна ігнараваў апошнюю выбарчую кампанію. Ён лічыць, што ператрус, які хочуць правесці ў яго дома, парушае яго грамадзянскія правы. Супрацоўнікі спецслужбаў па загадзе «зверху» здольныя знайсці што заўгодна. Валеры Костка будзе патрабаваць падчас незаконных, на яго думку, працэсуальных дзеянняў спецслужбаў прысутнасці адваката альбо грамадскага абаронцы.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости