Новости Новости Движения

Памёр Эдуард Брокараў

Памёр Эдуард Брокараў

2597 просмотров Горки
Рада Руху «За Свабоду» шчыра смуткуе з нагоды сыходу актыўнага сябра і сузаснавальніка арганізацыі.

Эдуард Брокараў памёр у Горках пасля працяглай хваробы. Да свайго пяцідзесяцігодздзя ён не дажыў два месяцы.

Спадар Эдуард актыўна ўдзельнічаў у стварэнні ПАГА «Рух «За Свабоду» а таксама у шэрагу кампаній і ініцыятываў арганізацыі. Ён быў заснавальнікам і рэдактарам недзяржаўнай газеты «Узгорак». Актыўна выступаў супраць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі. Кіраваў раённай суполкай партыі БНФ і Руху «БНФ «Адраджэньне». Некалькі разоў балатаваўся ў райсавет і аблсавет. Удзельнічаў у назіранні за выбарамі.

Развітанне з Эдуардам Брокаравым і яго пахаванне адбудзецца 31 снежня.

Эдуард Брокараў (справа) на паседжанні Цэнтра падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятыў у сакавіку 2009 года.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости