Новости Новости Движения

Малюнкі жодзінскіх вязняў

Малюнкі жодзінскіх вязняў

3382 просмотра Минск Жодино
Прыхільнік Руху «За Свабоду», былы сябра выбарчай камісіі № 4 Ленінскага раёна Мінска Юрась Шпак-Рыжкаў, які быў пакараны 10-цю суткамі адмінарышту за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальшаванняў на прэзідэнцкіх выбарах, сабраў, седзячы за кратамі жодзінскага СІЗА № 8, калекцыю ўнікальнай графікі.

Юрась Шпак-Рыжкаў быў вызвалены 29 снежня. Яго, як і іншых жодзінскіх дзесяцісутачнікаў, з міліцэйскім эскортам даставілі ў Мінск. У офісе Руху «За Свабоду» Юрась распавёў пра суровы побыт насельнікаў следчага ізалятару.

Амаль суткі Юрася і яго паплечнікаў трымалі ў аўтазаках. Засялілі ў жодзінскі СІЗА толькі 21-га снежня. Ад амонаўцаў, якія праводзілі затрыманне і суправаджалі арыштаваных да месца адбыцця пакарання, чакаць можна было чаго заўгодна. Супрацоўнікі СІЗА паводзілі сябе больш дысцыплінавана і адказна.

Па словах затрыманага, харчаванне было вельмі кепскае, таму шмат хто ў першыя дні адмаўляўся ад ежы. Стаўленне да арыштаваных было розным: яно залежала ад асабістых чалавечых якасцяў надзіральнікаў. Юрась Шпак-Рыжкаў дамогся таго, што на адказнае захаванне на час адмінарышту ўзялі не толькі яго асабістыя рэчы, але і бел-чырвона-белы сцяг ды сцяг еўразвязу, з якімі ён прыйшоў на акцыю пратэсту. Каб даведацца пра лёс затрыманай жонкі, Юрасю давялося абвесціць сухую галадоўку. Праз тры дні ён атрымаў інфармацыю пра яе ад начальніка СІЗА. Жонка Юрася Таццяна Грачанікава была пакарана 15 суткамі арышту. Яна знаходзіцца ў ІЧУ Мінскага раёна і выйдзе на свабоду толькі 3-га студзеня.

Сцяг, які Юрась пранёс праз жодзінскі СІЗА.

У камеры плошчай 24 квадратных метра размяшчалася 10 чалавек. Некаторыя арыштанты бавілі час за маляваннем. Вось некаторыя творы:

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости