Новости Новости Движения

Спачуванні сваякам Таццяны Дубавец

Спачуванні сваякам Таццяны Дубавец

3334 просмотра Вильнюс Минск
Рада Руху «За Свабоду» выказвае глыбокія спачуванні з нагоды трагічнай смерці таленавітай паэткі і журналісткі Таццяны Дубавец (Сапач).

Таццяна, больш вядомая пад творчым псеўданімам Сапач, і яе муж Сяргей Дубавец уначы 28 снежня па дарозе на Вільню трапілі ў аўтакатастрофу. Трагедыя адбылася каля мястэчка Алітус (Літва). Сяргей Дубавец моцна пацярпеў. Таццяна загінула на месцы.

Таццяна Сапач нарадзілася 26 жніўня 1962 году ў вёсцы Маркава на Маладэчаншчыне. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Яна працавала на радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная», была рэдактаркай і аўтаркай праграмы «Віленскі сшытак» на Літоўскай нацыянальнай тэлевізіі (з 1991). Разам з Сяргеем Дубаўцом яны супрацоўнічалі з «Радыё Свабода». Сапач была адной з аўтарак легендарнай «Нашай Нівы» пачатку 90-х.

У 1992 годзе выйшаў яе зборнік паэзіі «Восень». У 2008 — «Няхай не пакіне нас восень». Сшытак «Восень» зрабіў Таццяну вельмі папулярнай сярод аматараў паэзіі. Яе вершы загучалі песнямі гурту «Новае неба».

Ад часу паступлення ва ўніверсітэт Таццяна Сапач прымала актыўны ўдзел у руху за незалежнасць. Была сябрам першых падпольных незалежніцкіх студэнцкіх гурткоў. Там і пазнаёмілася з Сяргеем. Разам яны пераехалі ў Вільню, каб аднавіць віленскі беларускі асяродак.

Развітанне з Тацянай Дубавец адбудзецца 29 снежня а 14 гадзіне ў Віленскім Доме пахаваньняў (вул. Аланду, 22, 5 заля). У Мінску развітанне з Тацьцянай Сапач адбудзецца 30 снежня ў царкве Сьвята-Лізавецінскага манастыра на Паўночных могілках. Адпяваньне пачнецца а 13.00.

Таццяна Дубавец на беларускай прэм’еры сваёй кінастужкі «З жыцця тутэйшых», якая ладзілася ў Мінску ў канцы чэрвеня пры падтрымцы Руху «За Свабоду».

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости