Новости Новости Движения

Рух «За Свабоду» арганізуе сустрэчу жодзінскіх арыштантаў

Рух «За Свабоду» арганізуе сустрэчу жодзінскіх арыштантаў

3005 просмотров Жодино
Частку людзей, затрыманых падчас акцыі пратэсту супраць фальсіфікацый, будуць выпускаць увечары 29 снежня.

Рух «За Свабоду» арганізуе транспарт (два вялікіх аўтобуса) для сустрэчы вязняў Жодзінскага СІЗА-8, якія будуць вызвалены пасля адбыцця дзесяцісуткавага адміністрацыйнага арышту. Мяркуецца, што 29 снежня пасля 21 гадзіны на волю выйдзе больш за сто чалавек.

Нагадаем, падчас падзей 19-20 снежня было затрымана больш за 600 чалавек. Значная частка затрыманых была пакарана дзесяццю суткамі адміністрацыйнага арышту за «актыўны ўдзел у несанкцыянаванай акцыі». Сталічны ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна не змог змясціць усіх пакараных. Частку мужчын адвезлі адбываць арышт у Жодзінскі СІЗА-8 (вул. Савецкая, 22а). Жанчыны знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання Мінскага раёна (Мінск, вул.Скарыны, 20).

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости