Новости Новости Движения

Аляксандр Мілінкевіч заклікае Еўропу да салідарнасці

Аляксандр Мілінкевіч заклікае Еўропу да салідарнасці

2576 просмотров
Лідэр Руху «За Свабоду» накіраваў ліст кіраўнікам Еўразвязу Герману ван Рампэю, Кэтрын Эштан, Штэфану Фюле.

Адрасаты — кіраўнікі Эўразьвязу
Герман ван Рампэй, Катрын Эштан, Штэфан Фюле,

19 снежня 2010 года ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары. Нягледзячы на некаторы прагрэс у атмасферы кампаніі, пры падліку галасоў былі зафіксаваныя сур’ёзныя парушэнні міжнародных стандартаў. Беларускія ўлады не забяспечылі справядлівы і празрысты выбарчы працэс.

Шматтысячная мірная маніфестацыя пратэсту супраць фальсіфікацыяў выбараў прэзідэнта скончылася неадэкватна жорсткім гвалтам пад прэтэкстам учыненай невядомымі асобамі правакацыі. Затрыманы больш за 600 дэмакратычных актывістаў, журналістаў і 5 кандыдатаў у прэзідэнты, якія знаходзяцца ў турме КГБ. 22-ці лідэрам і актывістам апазіцыі пагражае да 15 гадоў турмы.

Звяртаюся да Вас з просьбай выказаць салідарнасць з ахвярамі палітычнага пераследу, запатрабаваць ад кіраўніцтва Беларусі неадкладнага вызвалення ўсіх вязняў сумлення і аб’ектыўнага расследавання выпадкаў выкарыстання гвалту ў дачыненні да ўдзельнікаў маніфестацыі.

У адказ на масавае парушэнне правоў чалавека Еўрасаюзу варта запрапанаваць беларускаму ўраду «нулявы варыянт»: адносіны Беларусі і Еўрасаюза аднаўляюцца толькі пасля вызвалення палітвязня Міколы Аўтуховіча, усіх затрыманых экс-кандыдатаў у прэзідэнты і актывістаў, арыштаваных 19 снежня і пасля. Для працягу дыялогу з Еўразвязам улады Беларусі павінны аб’явіць мараторый на палітзняволеных.

Неабходны новы план супрацоўніцтва не павінен быць прывязаны выключна да электаральных падзеяў. Ён мае агаворваць паляпшэнне ўмоваў дзейнасці НДА, партыяў і медыяў, а таксама атрымання замежнай дапамогі.

Для парламенцкіх выбараў 2012 года асноўнай умовай іх прызнання неабходна паставіць прынцып «кандыдаты і ўлада лічаць галасы разам».

З вялікай павагай
Аляксандр Мілінкевіч

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости