Новости Новости Движения

У новым кіраўніцтве Руху 31% жанчын

У новым кіраўніцтве Руху 31% жанчын

2671 просмотр Минск
Намесніца старшыні Руху «За Свабоду» Галіна Скараход упэўнена, што цяпер жанчыны-актывісткі атрымалі больш магчымасцяў уплываць на кірункі дзейнасці арганізацыі.

У складзе абранай на справаздачна-выбарчай канферэнцыі 20 кастрычніка Радзе Руху «За Свабоду» зараз 31,5 % жанчын, сярод якіх рэгіянальныя лідары Іна Кулей, Тамара Карызна, Таццяна Канопкіна, Галіна Краўчанка, Таццяна Жулега і іншыя актывісткі добра вядомыя сваёй працай у рэалізацыі шэрагу сацыяльных праектаў. Прадстаўніцтва жанчын таксама істотна павялічылася ў складзе рэвізійнай камісіі (тры з пяці сябраў).

«Гэта сведчыць пра тое, што нашыя жанчыны хочуць больш актыўна ўплываць на працэсы прыняцця рашэнняў, што ў іх абуджаецца адказнасць за сваю будучыню і будучыню сваіх дзяцей. З пункту гледжання такога аўтарытэтнага органа як ААН удзел жанчын у грамадска-палітычным жыцці садзейнічае працэсу аднаўлення самой улады і пераадоленню крызісу ў эканоміцы і сацыяльнай галіне. Спадзяюся, што рашэнні Руху „За Свабоду“ і дзейнасць арганізацыі будуць больш адаптаваныя да рэальных патрэбаў грамадства», — адзначае абраная на апошняй канферэнцыі намесніца старшыні Руху «За Свабоду» Галіна Скараход.

Нагадаем, справаздачна-выбарчая канферэнцыя прыняла рашэнне пра пашырэнне інстытута намеснікаў старшыні (цяпер у кіраўніка тры намеснікі) і павелічэнне колькасці сябраў Рады да 33 чалавек.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости