Новости Новости Движения

Лідэр Руху «За Свабоду» заклікаў начальніка міліцыі не парушаць правы затрыманых грамадзян

Лідэр Руху «За Свабоду» заклікаў начальніка міліцыі не парушаць правы затрыманых грамадзян

2650 просмотров Минск Жодино
У Звароце Аляксандра Мілінкевіча да начальніка Жодзінскага ГАУС Андрэя Чынкіна паведамляецца, што група грамадскага кантролю ажыццяўляе маніторынг умоваў утрымання грамадзянскіх актывістаў у турмах.

У Звароце Аляксандра Мілінкевіча да начальніка Жодзінскага ГАУС Андрэя Чынкіна гаворыцца, што на працягу некалькіх гадоў у Беларусі група грамадскага кантролю ажыццяўляе маніторынг палітычных рэпрэсіяў, асабліва сочыць за нічым не абгрунтаванымі затрыманнямі грамадскіх актывістаў і палітычна матываванымі судовымі прысудамі. Таксама группа ажыцяўляе маніторынг умоваў утрымання грамадзянскіх актывістаў у турмах.

«Зараз у Вашай установе ўтрымліваецца шмат удзельнікаў грамадзянскіх актывістаў. Нам паступае інфармацыя аб немагчымасці передаць перадачы (ваду і цёплыя рэчы) для гэтых людзей. У адпаведнасці з Пастановай Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусі ад 8 жніўня 2007 № 194 „Аб зацвярджэнні Правілаў унутранага распарадку спецыяльных органаў унутраных справаў, што выконваюць адміністрацыйнае пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту“ п. 34. вызначае, што адміністрацыйна арыштаваным дазваляецца атрымліваць пасылкі, перадачы і бандэролі, якія ўтрымліваюць прадметы першай неабходнасці, вопратку і абутак па сезону», — піша Аляксандр Мілінкевіч.

Лідэр Руху «За Свабоду» заклікаў начальніка Жодзінскага ГАУС і яго падначаленых не парушаць правы грамадзянаў, якія ўтрымліваюцца ў Жодзінскім цэнтры ізаляцыі праварушальнікаў, ставіцца да іх гумана і з павагай, выконваць нормы дзейнага беларускага заканадаўства.

У дадатак да заявы прыкладзеныя вытрымкі з Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (Артыкул 59), Закона пра міліцыю ад 26.02.1991 года (артыкул 6) і загада № 7 МУС «Пра ўдзел супрацоўнікаў ОВД у выхаваўча-прафілактычнай працы з насельніцтвам» ад 3.01.2007 года.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости