Новости Новости Движения

Затрыманым жанчынам дазваляюць перадаць трохі садавіны

Затрыманым жанчынам дазваляюць перадаць трохі садавіны

2273 просмотра Минск
Адміністрацыя ІЧУ Мінскага РУУС прымае для затрыманых акрамя стандартнага набору рэчаў невялікую колькасць садавіны і прысмакаў.

Сёння людзям, сваякі якіх адбываюць адміністрацыйны арышт у будынку на вул. Скарыны, 20, дазвалялі перадаваць 2 апесльсіны, 2 бананы і грам 350 мандарынаў. Калі колькасць садавіны перавышае ўстаноўленыя ліміты, яе адкладаюць.

Цукеркі для перадачы мусяць быць разгорнутыя, альбо іх трэба разгортваць і згортваць у прысутнасці дзяжурнага міліцыянта. У невялікай колькасці можна перадаваць печыва і шакалад.

Не прымаюць таксама касметычныя крэмы ў бляшанках, а таксама ваду ў вялікіх (5-6 літраў) пластыкавых бутэлях. Ваду можна разліць у тару меншых памераў. Дазваляецца перадаваць сок, але не малочныя прадукты.

Нагадаем, у першую чаргу затрыманыя маюць патрэбу ў прыладах асабістай гігіены (зубная шчотка, паста, мыла, туалетная папера, сурвэткі, насоўка), цёплых рэчах (шкарпэткі, швэдар). Менавіта гэта трэба перадаваць у першай перадачы.

За дзень затрыманай можна перадаць толькі адну перадачу. Таму Камітэт абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць» імкнецца ўзгадняць сваю дзейнасць у гэтым кірунку з іншымі праваабарончымі арганізацыямі.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у ІЧУ Мінскага РУУС утрымліваецца больш 60 жанчын, затрыманых падчас вулічных пратэстаў супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости