Новости Новости Движения

Назіральнік: Невядомыя асобы наведвалі выбарчы ўчастак пасля яго закрыцця

Назіральнік: Невядомыя асобы наведвалі выбарчы ўчастак пасля яго закрыцця

2381 просмотр Брест
Кацярына Шэлест просіць пракуратуру Маскоўскага раёна Брэста выявіць асобы наведвальнікаў, якія маглі ўдзельнічаць у падмене выбарчых бюлетэняў.

Здарэнне адбылося ўначы з 17 на 18 снежня на ўчастку для галасавання № 97 па адрасе: г. Брэст, Лакціёнава, 22. Назіральніца ад Руху «За Свабоду» Кацярына Шэлест заўважыла, што да ўчастку пад’ехаў аўтамабіль «Жыгулі» з нумарам 6668 АХ-1. З яго выйшлі два чалавекі з пакетам і накіраваліся ў памяшканне, дзе знаходзілася скрыня для датэрміновага галасавання. Праз некалькі хвілін назіральніца ўбачыла, што ў памяшканні са скрыняй адчынілася дзвер, але святло не запалілася. Трохі пазней з будынка выйшаў адзін чалавек, а праз некаторы час — другі. Памяшканне са скрыняй засталося адчыненым. У святле фар аўто назіральніка было бачна, што там знаходзіліся нейкія людзі.

Назіральніца лічыць, што знаходжанне на ўчастку для галасавання ў непрацоўны час нявызначаных асобаў стварае магчымасці для падмены бюлетэняў. Кацярына Шэлест у сваёй заяве просіць пракуратуру прыняць меры для аднаўлення законнасці, выявіць асобу ўладальніка аўтамабіля з нумарам 6668 АХ-1 і яго пасажыра, а таксама тых, хто знаходзіўся на ўчастку пасля яго закрыцця.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости