Новости Новости Движения

Выбарчыя камісіі шляхам прыпісак нацягвалі яўку

Выбарчыя камісіі шляхам прыпісак нацягвалі яўку

2501 просмотр Минск
На выбарчых участках № 47 і 48 Савецкага раёна Мінска выбарчыя камісіі адвольна павялічылі афіцыйную колькасць прагаласаваўшых на 480 чалавек.

На ўчастку № 47 розніца паміж колькасцю афіцыйна прагаласаваўшых і колькасцю, падлічанай назіральнікамі складае больш за 200. На ўчастку № 48 у спісах прагаласаваўшых было амаль на траціну болей (280 чалавек), чым налічылі назіральнікі. Пра гэта паведаміў назіральнік ад Руху «За Свабоду» Ігар Хляба.

Назіральнік падазрае, што сябры камісій усімі праўдамі і няпраўдамі імкнуліся павялічыць яўку, да паказнікаў, спушчаных зверху. З яўкай была пэўная праблема, бо ўчасткі размешчаны на тэрыторыях, дзе пражываюць старыя людзі.

Падобная сітуацыя склалася на ўчастку № 2 Цэнтральнага раёна сталіцы. Там, паводле назіральніка ад Руху «За Свабоду» Аляксандра Марчанкі, розніца паміж афіцыйнай і падлічанай назіральнікам яўкамі склала 123 чалавекі.

На гэтым участку таксама зафіксавана падазрона высокая колькасць прагаласаваўшых на даму (54 чалавекі). Пры гэтым сябры камісіі з вынасной скрыняй ездзілі па мікрараёну «Вяснянка» на аўтамашыне і назіральнікаў з сабой не ўзялі.

Працэс падліку галасоў сябры камісіі закрылі сваімі спінамі. Месца для назіральнікаў было адсунута ад сталоў з бюлетэнямі на 10 метраў.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости