Новости Новости Движения

Актывістка Руху арганізавала адзіны ў Гомелі агітацыйны пікет

Актывістка Руху арганізавала адзіны ў Гомелі агітацыйны пікет

2122 просмотра Гомель
На сёння ў горадзе арганізаваны толькі адзін агітацыйны пікет. Яго ладзіць у сквэры імя Тараса Шаўчэнкі незалежная кандыдатка, сябра Руху «За Свабоду» Галіна Краўчанка, якая балятуецца ў Гомельскай-Прамысловай акрузе № 35.

У гутарцы з карэспандэнтам Радыё Свабода кандыдат у дэпутаты Галіна Краўчанка паведаміла:

“Першапачаткова, каб зладзіць пікет, трэба было атрымаць дазвол у адміністрацыі Савецкага раёну. Пры гэтым яны павінны былі патэлефанаваць самі, але з раніцы мы не дачакаліся званка. І тады мая давераная асоба патэлефанавала ў прыёмную — там параілі патэлефанаваць у аддзел ідэалёгіі. Але адтуль перанакіравалі назад у прыёмную. І ўжо ў прыёмнай нейкім перапалоханым голасам сказалі: “Мы вам ператэлефануем”. Хвілін праз дваццаць сапраўды патэлефанавалі й сказалі: “Ідзіце”. Далі дазвол”.

Галіна кажа, што сквэр імя Шаўчэнкі – адзінае на ўсю акругу месца, дзе можна ладзіць пікеты:

“Раздаваць лістоўкі можна ўсюды, а вось ставіць пікет у нашай 35-й выбарчай акрузе можна толькі ў сквэры. Мы меліся рабіць пікеты ў мікрараёне Фэстывальным, каля Давыдаўскага рынку, дзе шмат людзей. А тут, самі бачыце, людзей няшмат. Але пры гэтым падыходзяць, бяруць улёткі. Падыходзяць актыўна маладыя мамы й таты зь дзецьмі, а таксама бабулі-пэнсіянэркі, якія кажуць: “Мы толькі за маладых!”.

Раней пікеты ладзіць было немагчыма, бо не надрукаваныя былі перадвыбарчыя ўлёткі. Акруговая камісія заўпарцілася, што ва ўлётцы Галіны Краўчанкі пададзены інтэрнэт-адрас “Народнай праграмы”, на аснове якой незалежная кандыдатка ў дэпутаты й будуе сваю перадвыбарчую агітацыю. Маўляў, гэта рэкляма “Народнай праграмы”, таму спасылку трэба прыбраць. Галіна мусіла зьвяртацца ў Цэнтравыбаркам, і толькі пасьля пісьмовай скаргі непаразуменьне было ўлагоджана.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости