Новости Беларусь и Мир

Лідэр Руху «За Свабоду» сустрэўся з дэпутатамі парламента Чэхіі

Лідэр Руху «За Свабоду» сустрэўся з дэпутатамі парламента Чэхіі

2794 просмотра
Аляксандр Мілінкевіч акцэнтаваў увагу на тым, што дыялог ЕЗ і Беларусі мусіць быць абумоўленым, а таксама на неабходнасці каардынацыі дзеянняў паміж еўрапейскімі палітыкамі і беларускай дэмакратычнай супольнасцю.

Сустрэча Аляксандра Мілінкевіча са старшынём міжнароднага камітэту чэшскага парламента Давідам Вадражкам і ягоным намеснікам Янам Гамачакамад праходзіла ў офісе Руху «За Свабоду».

Падчас размовы былі абмеркаваны варыянты развіцця сітуацыі ў Беларусі ў паслявыбарчы перыяд, магчымасці далейшай лібералізацыі, рэфармавання эканомікі і дэмакратызацыі краіны.

Аляксандр Мілінкевіч падкрэсліў, што стасункі паміж Беларуссю і Еўразвязам не могуць развівацца надалей, пакуль у краіне застаюцца палітвязні. Лідэр Руху «За Свабоду» упэўнены, што дыялог павінен быць крытычным і абумоўленым. Ён чарговы раз выказаў падтрымку ідэі стварэння так званай «дарожнай карты», якая можа стаць вельмі важным інструментам для развіцця дэмакратычных інстытутаў і паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Лідэр Руху «За Свабоду» адзначыў падчас размовы з чэшскімі палітыкамі, што для паспяховай еўрапеізацыі Беларусі вельмі важна каардынацыя дзеянняў паміж беларускай дэмакратычнай супольнасцю і палітычнымі структурамі ЕЗ.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі ідэю еўрапеізацыі Беларусі праз Еўрапейскія клубы, сетка якіх выбудоўваецца Рухам «За Свабоду» у рэгіёнах. Паводле Аляксандра Мілінкевіча, гэтая дзейнасць — інфармаванне, адукацыйныя праграмы, стажыроўкі і г.д. — вельмі важная для развіцця патэнцыялу дэмакратызацыі ў Беларусі.

Лідэр Руху «За Свабоду» таксама заклікаў чэшскіх парламентарыяў, нягледзячы на сусветны фінансавы крызіс, працягваць праграмы падтрымкі грамадзянскай супольнасці і незалежных медыяў у Беларусі.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Европейские клубы

Последние новости