Новости Новости Движения

Александр Милинкевич: "Не надо впадать в истерию!"

Александр Милинкевич: "Не надо впадать в истерию!"

1987 просмотров Минск
Более часа председатель Движения «За Свободу» Александр Милинкевич отвечал на самые разные вопросы читателей «Народной Воли». Иногда, доходило до курьезов.

Поскольку было много звонков и телефон "прямой линии" почти все время был занят, жительница Могилева позвонила на другой редакционный номер. И попросила спросить у Милинкевича, где можно... запатентовать изобретение. На ремарку, что, мол, вопрос скорее всего не по адресу, читательница ответила: "Так вы же написали, что он ответит на любые вопросы!".

Какая польза от теневого правительства?

– Гэта Аляксандр Мікалаевіч Мельнікаў непакоіць з Гродна. Вы мне сімпатычны як палітык. Хачу спытаць: што вы думаеце наконт ідэі палкоўніка Барадача стварыць за мяжой ценявы ўрад?

– Я заўсёды зыходжу з пункту гледжання простых людзей. Ці патрэбна ім, каб апазіцыя за мяжой стварыла ўрад? Ці ў гэтым вырашэнне нашых праблем? Думаю, большасць людзей не зразумее гэтага і асудзіць. Скажуць, што паехалі за доўгім рублём. І я не веру ў магчымасць стварэння за мяжой супольнага ўрада. Але думаю, што нашы эмігранты маглі б шмат зрабіць для Беларусі.

Санкции должны быть персональными

– Вам тэлефануе Сяргей Мікалаевіч Новік з Рагачова. Я вось думаю: ці мэтазгодна ўвогуле змагацца з рэжымам Лукашэнкі? Мне здаецца, усім ясна, што гэты рэжым яшчэ гадоў на 20. І, на мой погляд, мы наўрад ці яго пераможам. Я сам з рабочай сям’і і добра ведаю настроі народа, які баіцца і ўлады, і міліцыянтаў, і нават самога сябе! Мне падаецца, трэба прасіць, каб еўрапейцы ўвялі самыя жорсткія санкцыі – можа, толькі тады нешта зменіцца.

– Магчыма, Лукашэнку і хацелася б кіраваць вечна, але людзі ўжо стаміліся ад створанай ім сістэмы. І я ведаю, што многія чыноўнікі гэта адчуваюць. І не выключана, што ў хуткім часе рэжым можа распачаць сур’ёзныя эканамічныя рэформы і палітычную лібералізацыю. Таму што іншым шляхам захаваць уладу будзе вельмі цяжка.

Што тычыцца жорсткіх санкцый, то яны не выпраўлялі сітуацыю і ў іншых краінах. У выпадку санкцый да Беларусі людзі, наадварот, могуць аб’яднацца вакол дыктатара, а апазіцыю абвінаваціць ва ўсіх праблемах. Я супраць шырокіх санкцый, але выступаю за кропкавыя, персанальныя санкцыі супраць тых, хто парушае закон. І я вам так скажу: трэба быць больш аптымістычным! Час дыктатур скончыўся. Свет мяняецца.

– Тады яшчэ адно пытанне. Мы баімся, каб Расія нас не з’ела. Спачатку ўтварылі Мытны саюз, а потым можа быць і аб’яднанне. І гэта будзе катастрофа!

– Тут я з вамі цалкам салідарны, бо Расія мае намер стварыць новы Савецкі Саюз – спачатку на эканамічнай аснове. І мы не будзем гаспадарамі на сваёй зямлі, калі расійскія алігархі выкупяць нашы прадпрыемствы. З Расіяй трэба сябраваць, гандляваць, але жыць павінен кожны ў сваім доме. Да таго ж Расія – краіна з моцным крыміналітэтам, там была бандыцкая прыватызацыя. І калі мы ўсе будзем катэгарычна супраць анексіі эканамічнай, то адстаім сваю краіну. Няма ў нас будучыні без незалежнасці. Перадусім Беларусь!

Дайте глотнуть воды!

– Звоню из Минска. Зовут меня Валентина Поликарповна. Вы уже отвечали в "Народной Воле" на вопрос по поводу качества питьевой воды. Хочу напомнить, что мы к вам тоже обращались по поводу Севастопольского парка и скважин. У нас строят дома, рестораны, и при этом уничтожаются скважины! Выходит, мало кого заботит чистота и безопасность воды...

– Это важная тема, и я в курсе этой проблемы. Однако вы поймите – я такой же гражданин, как и вы. Я, конечно, могу еще раз попытаться поднять эту проблему в СМИ, наше движение может оказать вам юридическую поддержку. Если знаете, чем еще могу помочь, – давайте встречаться, обсуждать.

Были бы у нас в Палате представителей реальные представители народа – можно было бы действовать через депутатов, а так... Нужны честные выборы и реально действующие депутаты. Тогда многие проблемы будет решать проще.

Может, все-таки импичмент?

– Меня, как и вас, зовут Александр. Как вы думаете, реально объявить президенту импичмент?

– Импичмент может объявить парламент. И во времена Верховного Совета эта процедура была возможной. Правда, в 1996 году из-за того, что некоторые депутаты отозвали свои подписи, он не сработал. Иначе мы с вами сейчас жили бы в совершенно другой Беларуси. А сегодняшний парламент (вы же сами понимаете) на импичмент не решится. Потому что нынешние депутаты – часть государственного аппарата. И пока нет в стране свободных выборов, импичмент нереален.

– Еще, пользуясь случаем, хотел бы попросить "Народную Волю" напечатать сказку Корнея Чуковского "Тараканище". Вы даже не представляете, насколько это актуальное произведение!

– Передам редакции ваше пожелание. Сказки у нас пока доступны, так что каждый может перечитать при случае...

Равнение на Запад? Или на Россию?

– Добрый день! Меня вот что интересует: насколько я могу судить, большинство народа – за бойкот, а политики собираются участвовать в парламентских выборах. Люди хотят идти в ногу с Россией, а оппозиция смотрит в сторону Евросюза. Получается, политики не учитывают мнение народа?

– Лично я доверяю социологическим исследованиям зарегистрированного в Вильнюсе НИСЭПИ. И, согласно их данным, за бойкот в Беларуси сегодня выступает чуть более 10 процентов.

Кстати, радует, что, согласно соцопросам, за объединение с Россией выступает не так много людей. Белорусы выбирают суверенитет.

Министр образования Сергей Маскевич преподавал физику по-белорусски

– З Гомельскай вобласці тэлефаную. Скажыце, вы выпісваеце "Народную Волю"?

– Выпісваем, чытаем і нават час ад часу распаўсюджваем на офісе!

– Тады вы ведеце, што апошнім часам у газеце з’яўляюцца публікацыі наконт стану беларускай мовы. У мяне да вас просьба – паразмаўляйце, калі ласка, з палітычнымі партыямі: чаму яны паўсюль лезуць, а моўнае пытанне абыходзяць бокам? Мова – гэта ж нацыянальны гонар!

– Я сам прыхільнік беларускай мовы, карыстаюся ёй кожны дзень. Дзеці нашы, што вучацца ў Польшчы, таксама. І я так скажу: за час улады Лукашэнкі колькасць беларускамоўных класаў у школах крытычна зменшылася. У свой час я быў віцэ-мэрам Гродна і адказваў у тым ліку за адукацыю і моўнае пытанне. І мы тады праводзілі беларусізацыю, пачынаючы з садкоў. І мелі поспех: да 1994 года ў горадзе ўжо было 75 працэнтаў беларускамоўных першых класаў! А потым не стала ніводнага. І гэта вынік працы цяперашняй улады. Я не хачу, каб вы падумалі, што я ўсю адказнасць перакладаю на чыноўнікаў. Іх віна – асноўная, але і мы таксама мусім рабіць тое, што ад нас залежыць, – напрыклад, часцей ужываць беларускую мову.

– Старшыня ТБМ спадар Трусаў часта хваліць міністра адукацыі. Але ж міністр проста душыць мову!

– Я добра ведаю і паважаю сённяшняга міністра адукацыі Сяргея Маскевіча. Мы разам з ім працавалі ў Гродзенскім універсітэце. І гэта быў адзін з прыхільнікаў вяртання беларускай мовы ва ўсе ўстановы! У нас тады нават на фізічным факультэце першыя шэсць семестраў фізіку выкладалі па-беларуску. І Маскевіч сам, дарэчы, адзін з першых пачаў чытаць лекцыі на роднай мове. Сёння, на жаль, ён найчасцей гаворыць па-руску...

– А можа, усё ж такі варта было б сабрацца ўсім партыям і зрабіць агульны зварот да народа з нагоды сітуацыі з беларускай мовай? Людзі павінны ведаць, што партыйныя лідары салідарны хаця б у нечым!

– Згодны: партыі маглі б рабіць больш у гэтым накірунку. Бо палітыкі часта засяроджваюцца на рэчах менш значных, чым адраджэнне мовы. Не будзе адраджэння мовы – будзе народ без душы.

Кто остановит лживых милиционеров?

– Очень часто в последнее время в судах выступают лжесвидетелями милицонеры. Составляете ли вы список этих непорядочных людей?

– Я за то, чтобы фиксировать такие случаи. И когда у нас будет настоящий независимый суд, когда в стране на самом деле будут чтить законы, этим людям придется ответить. Ненормально, когда из-за лживых свидетельских показаний сотрудников в форме людей бросают на нары. Вот недавно интеллигентнейший человек, ученый Алексей Пикулик сел за то, что якобы вышел из подъезда и начал орать матом. И сотрудники милиции это подтвердили!

У правозащитных организаций есть списки и судей, которые выносят подобные решения, и лжесвидетелей, и директоров предприятий, и ректоров вузов, увольняющих людей за гражданскую позицию. Придет момент, когда всем им придется ответить. И это не месть! Это справедливость! В Польше и сегодня еще идут суды по подобным преступлениям, которые совершались в 1980-х годах. Это воспитание общества и формирование основ правового государства.

Фальсификация выборов – тоже уголовное преступление, срока давности оно не имеет. И все члены избирательных комиссий, которые участвуют в фальсификации выборов, должны знать, что могут предстать перед судом. И тогда не получится спрятаться за фразу: "Мне приказали!.."

Против революции, но за изменения

– Зямляк ваш тэлефануе з Азёр. Пытанне такое: ці адпавядае назва вашага Руху канкрэтным дзеянням?

– У нашай арганізацыі цяпер больш за тысячу чалавек. На сёння мы больш грамадская арганізацыя, чым палітычная. Наша галоўная задача – вяртанне Беларусі ў еўрапейскую сям’ю. У абласных гарадах маем сетку "Еўрапейскіх клубаў". Займаемся праеўрапейскай адукацыяй, у нас ёсць беларускія культурніцкія праграмы, інфармацыйныя, маладзёжныя. Разам з камітэтам "Салідарнасць" дапамагаем студэнтам, якіх выганяюць з універсітэтаў "за палітыку". Сем’ям тых, хто апынуўся за кратами за грамадзянскую пазіцыю. Робім усё, каб пра нас больш ведалі ў Еўропе.

Мы супраць крывавых рэвалюцый, але за сур’ёзныя змены ў краіне. Бо многія краіны, якія разам з намі былі ў Савецкім Саюзе, жывуць значна лепш за нас. Напрыклад, тыя ж эстонцы – у СССР у нас з імі быў практычна аднолькавы ўзровень жыцця, а зараз у іх у тры-чатыры разы вышэй! Мы надта спазняемся з рэформамі, але ў гэтым таксама можна знайсці плюс: калі будзем разумнымі, то не паўторым памылак, зробленых у былых сацыялістычных краінах. Але рэформы краіне вельмі патрэбныя і ўжо большасць беларусаў гэта разумее.

Как попасть на прием к Валентину Сукало?

– Добрый день, вас беспокоит житель Барановичей Анатолий Николаевич Радионенко. Я проработал 19 лет главным архитектором города, был осужден по провокации, отсидел 3,5 года. Генпрокуратура вынесла протест на приговор. И вот я у разбитого корыта. К председателю Верховного суда Валентину Сукало никак не могу попасть на прием. Предварительной записи нет, я сажусь в день приема на первую электричку, приежаю в Верховный суд, а там записывают исключительно по телефону! Через полчаса дозвонишься с мобильного, а тебе в ответ: "Записи уже нет!" Абсурд! Может, вы что посоветуете, дело-то сфабриковано!

– А если письменно к Сукало обратиться?

– Обращался, бесполезно! Вместо Сукало ответы присылают его замы. Хотел бы подъехать к вам, чтобы не по телефону все обсудить.

– Хорошо. Хотя вопрос, конечно, непростой. Если бы я был во власти, министром или генпрокурором, наверное, мне было бы проще вам помочь. Но у нас есть юристы, так что созвонимся. Чем сможем – поможем.

Шел, поскользнулся, очнулся... гипс

– Ірына Тукай з Брэста непакоіць. Распавядзіце, калі ласка, як ваша здароўе? Ці праўда, што за апошні час вам давялося перанесці некалькі аперацый?

– У красавіку меў вывіх і складаны пералом правага локця. Зрабілі сур’ёзную аперацыю ў 6-й мінскай клініцы. Дарэчы, і дактары, і медперсанал там проста выдатныя: прафесійныя і вельмі добразычлівыя. Вялікі ім дзякуй! І сёння яшчэ праходжу ў іх рэабілітацыю.

Как прожить на пять миллионов?

– Добры дзень! Мяне завуць Марына, з Мінска званю.

– Вельмі прыемна!

– Адкажыце, ці ходзіце вы па крамах? Колькі ў сярэднім грошай пакідаеце за адзін паход? У мяне меней за 200–300 тысяч не атрымліваецца. Вось скажыце: як жыць, калі заробак прыкладна 5 мільёнаў, а усё роўна на нейкія простыя рэчы (не пра брыльянты гаворка!) не хапае?

– Пастаянна хаджу. Людзі пазнаюць, часта пытаюцца: "Ну, калі вы ўжо?" Ведаю, што беларусы заслужылі лепшае жыццё, бо працавітыя і адукаваныя. Яны цвёрда хочуць перамен. Краіне патрэбна стабільнае развіццё, а не вечная барацьба за "стабільнасць". Любы эксперт у Бруселі скажа, што калі б сёння выбіраць сярод былых савецкіх рэспублік чарговага прэтэндэнта на далучэнне да Еўрасаюза, то Беларусь была б наперадзе Украіны, Малдовы, Грузіі. Вось толькі з дыктатурай туды не бяруць. Каб жыць па-еўрапейску, нам трэба спачатку засвоіць, што адказнасць за заўтра ляжыць на кожным з нас...

Приключения оппозиции на железной дороге

– Маё імя Аляксей. Скажыце, ці сустракаліся вы з Саннікавым і Бандарэнкам пасля таго, як выйшлі з турмы?

– Сустракаліся і вельмі цёпла. Спрабуем дапамагаць ім у вырашэнні тых праблем, што яны маюць. Маем планы сумеснай працы.

– Што вы думаеце наконт прыгод апазіцыянераў на чыгунцы? Днямі Саннікава знялі з цягніка, да гэтага – Фядыніча і Бандарэнку. І як, па-вашаму, можна супрацьстаяць затрыманням людзей нібыта за нецэнзурную лаянку? Вось Дабравольскі напісаў ліст на імя міністра ўнутраных спраў і старшыні Вярхоўнага суда. Як думаеце, будзе ад гэтага толк ці гэта проста стрэл у пустэчу?

– Мяркую, што гэта псіхалагічныя атакі ўлады. Што рабіць? Па-першае, не ўпадаць у істэрыю. На вайне як на вайне. Па-другое, выкарыстоўваць усе магчымыя спосабы абароны, у тым ліку і звароты ў розныя інстанцыі.

Вместо кресла в правительстве - место в тюрьме

– З Гомеля званю, мяне завуць Ігар Манцэвіч. Скажыце, ці будуць члены Руху "За свабоду" ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах? І што можаце сказаць наконт дыскусіі, якая разгарнулся вакол рашэння прыхільнікаў Мікалая Статкевіча балатавацца ў Палату прадстаўнікоў?

– Выбары ў Беларусі будуць фарсам, пакуль улады не рэалізуюць просты прынцып: лічым галасы разам. Усе дэмакраты абсалютна згодныя: свабодных і справядлівых выбараў няма. А як яны вызначаць свой удзел у кампаніі, гэта іх справа. Я лічу, што для байкоту мы не маем дастаткова ўплыву ў грамадстве і рэсурсаў. Прыхільнікі байкоту з большага правядуць яго віртуальна за камп’ютарам або на канапе. Мы абавязаны паказаць людзям, што дэмакраты не зніклі, што ёсць альтэрнатыва сённяшняму рэжыму. А для гэтага трэба ўдзельнічаць у кампаніі, пажадана з яснымі ўмовамі.

– Каментуючы спрэчкі пра выбары, вы заўважылі: "Спрэчкі ідуць аб тым, што абсалютна нецікава людзям. Людзі жывуць абсалютна іншым жыццём, нават зацікаўленыя палітычнымі праблемамі". А што сёння найбольш хвалюе людзей? Эканоміка? Заробкі? Жыллё?

– Людзей перш за ўсё цікавяць іх сем’і, зарплаты, кошты, перспектывы адукацыі і працы дзяцей. Дарэчы і ў цывілізаваных краінах яны найчасцей заклапочаны тым жа. Іншая справа – у іх ёсць там права выбару ўлады, якая і павінна клапаціцца аб вырашэнні згаданых праблем.

– І яшчэ пытанне: як думаеце, чаму пасля прэзідэнцкіх выбараў, у якіх вы бралі ўдзел (калі не памыляюся, гэта быў 2006 год), вам не прапанавалі пасаду ва ўрадзе?

– У нас гэта не ў модзе. Часцей прапануецца месца ў турме. За часы аўтарытарызму там пабывалі дзевяць з 13 зарэгістраваных прэтэндэнтаў на найвышэйшую дзяржаўную пасаду.

– Вас вітае Ірына Андрэева з Мінска. Мяне цікавіць, калі апошні раз вы сустракаліся з прадстаўнікамі ўлады і абмяркоўвалі рэчаіснасць? Альбо лічыце, што такія сустрэчы непатрэбныя і немагчымыя ў цяперашні час?

– Я стала сустракаюся з людзьмі з улады. Там шмат годных прафесійных спецыялістаў. Маю шмат асабістых кантактаў, усё ж такі шэсць гадоў працы ў Гродзенскім гарвыканкаме. Гэта і мне вельмі карысна, і ім, думаю, таксама. Шкада, што страх у чыноўнікаў яшчэ большы, чым у простых людзей. Запалоханасць – адна з прычын частковага паралічу лукашэнкаўскай вертыкалі.

Штрафные санкции

– Рада вас чуць, Аляксандр Уладзіміравіч! Распавядзіце, калі ласка, чым скончылася ваша гісторыя з падатковай інспекцыяй? Калі не памыляюся, у падаткавікоў узніклі пытанні па вашых расходах, і гаворка ішла пра вялікі штраф... Колькі далі?

– Больш за 6 мільёнаў рублёў...

– І яшчэ пытанне: як з вамі можна сустрэцца? Дайце, калі ласка, нейкія кантакты, каб можна было звязацца і папярэдне дамовіцца?

– Няма праблем, запісвайце кантакты Руху "За Свабоду" ў Мінску: тэлефон 280-88-63, мэйл: info@milinkevich.org. Звяртайцеся! 

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости