Новости Новости Движения

Міхалевіч наведаў Брэстчыну

Міхалевіч наведаў Брэстчыну

2312 просмотров Лида Кобрин Брест
Пікет па збору подпісаў з удзелам прэтэндэнта ў кандыдаты перарос у мітынг.

У выхадныя 9 і 10 кастрычніка адзін з прэтэндэнтаў у кандыдаты ад грамадзянскай акцыі «Беларускі выбар» Алесь Міхалевіч наведаў Ліду, Кобрын і Брэст. Вядома, што палітык падчас перадвыбарнага турнэ асабіста ўдзельнічае ў зборы подпісаў за сваю рэгістрацыю ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Беларусі. Гэтак было і зараз.

Падчас паездкі на Брэстчыну палітык азнаёміўся з працай сваіх штабоў у гэтых гарадах, а таксама прыняў удзел у пікетах па зборы подпісаў.

Пры гэтым брэсцкі пікет па зборы подпісаў, які праходзіў каля кінатэатра «Беларусь» на пешаходнай вуліцы (вул. Савецкая), плаўна перарос у мітынг. Вакол Алеся Міхалевіча сабралося некалькі дзясяткаў чалавек, якія спыніліся паслухаць палітыка і задаць яму свае пытанні. Практычна ўсе з іх падпісаліся за вылучэнне Міхалевіча ў прэзідэнты — у выніку за некалькі гадзін было сабрана больш за 50 подпісаў.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости