Новости Новости Движения

У Мінску адбылося паседжанне Рады Руху «За Свабоду»

У Мінску адбылося паседжанне Рады Руху «За Свабоду»

3182 просмотра Минск
У паседжанні Рады Руху «За Свабоду» ўдзельнічалі 16 прадстаўнікоў з усіх рэгіёнаў краіны.

Па асноўным пытанні — фармату ўдзелу Руху «За Свабоду» ў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі — выказаліся лідэр арганізацыі Аляксандр Мілінкевіч, ягоныя намеснікі Віктар Карнеенка і Юрась Губарэвіч, а таксама Віталь Васількоў, Рыгор Кастусёў, Алесь Сілкоў, Уладзімір Кацора, Хрыстафор Жаляпаў, Віктар Сырыца, Юрась Меляшкевіч, Аляксей Кавалец, Іна Кулей, Пётр Кузняцоў і шэраг актывістаў рэгіянальных структураў.

Аляксандр Мілінкевіч распавёў аб сваім бачанні палітычнай сітуацыі ў краіне. Старшыня Руху адзначыў, што ў час прэзэнтацыі сваёй перадвыбарчай праграмы ў траўні ён ставіў умовай свайго ўдзелу ў бліжэйшай кампаніі змены заканадаўства, якія гарантуюць незалежным кандыдатам права мець сваіх прадстаўнікоў у выбарчых камісіях. Гэтыя прапановы былі скіраваныя ў Палату Прадстаўнікоў, АБСЕ, БДІПЧ і Еўрапарламент. Лідэр Руху таксама канстатаваў абсалютную неабходнасць кансалідацыі нацыянальна- дэмакратычных сіл ва ўмовах рэалізацыі замежных сцэнароў, якія пагражаюць незалежнасці краіны.

Юрась Губарэвіч паведаміў, што зараз вядуцца перамовы аб каардынацыі супольнай дзейнасці падчас выбарчай кампаніі з прадстаўнікамі прабеларускіх дэмакратычных сіл, якія падзяляюць каштоўнасці незалежнасці, дэмакратыі і еўрапейскага выбару.

Віктар Карнеенка прапанаваў прысутным падтрымаць ініцыятыву адзінаццаці апазіцыйных арганізацый па сумеснай працы ў справе вылучэння ў выбарчыя камісіі і па актыўным назіранні падчас галасавання. Задача кампаніі — прадухіліць факты фальсіфікацый альбо дакументаваць іх.

На паседжанні Рады Руху было прынятае рашэнне даручыць Віктару Карнеенку прадстаўляць Рух «За Свабоду» у сумеснай працы апазіцыйных сілаў па вылучэнні іх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі і арганізацыі сумеснага назірання.

Рада таксама прыняла рашэнне вызначыцца з удзелам Аляксандра Мілінкевіча ў якасці кандыдата ў прэзідэнцкіх выбарах пасля афіцыйнага абвяшчэння даты выбараў.

Кіраўніцтву Руху «За Свабоду» даручана правесці перамовы з нацыянальна адказнымі дэмакратычнымі сіламі аб супольных дзеяннях падчас выбарчай кампаніі.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости