Новости Новости Движения

Кандыдат хоча праверыць парушэнні заканадаўства

Кандыдат хоча праверыць парушэнні заканадаўства

2297 просмотров
Ілля Дабратвор, які балатаваўся ў абласны, раённы і сельскі Саветы Міншчыны, просіць Генпракуратуру, ЦВК, КДК правесці праверку па факту парушэння артыкула 191 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Былы кандыдат ў дэпутаты ад Руху «За Свабоду» паведамляе пра друкаванне для яго ў два разы меншага накладу агітацыйных матэрыялаў ў параўнанні з накладам улётак праўладнага кандыдата, пра тое, што з ягоных улётак адвольна была выдалена частка біяграфіі і спасылка на Рух «За Свабоду». Плакат з афіцыйнай інфармацыяй пра кандыдата да 24 красавіка адсутнічаў на 7 выбарчых участках.

Іллі Дабратвору таксама спрабавалі адмовіць у прадастаўленні эфірнага часу на раённым радыё, матывуючы тым, што ён ужо атрымаў права выступу на абласным. Кандыдат у дэпутаты так і не атрымаў адказ на сваю заяўку на правядзенне сустрэч з выбарцамі ў Навадворскім і Калодзішчанскім сельсаветах.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости