Новости Беларусь и Мир

Ці добра жывуць вайскоўцы і міліцыянеры?

Ці добра жывуць вайскоўцы і міліцыянеры?

1027 просмотров
Беларускія афіцэры зарабляюць у 3-5 разоў менш за калег у суседніх краінах.

У Беларусі часта можна пачуць нараканні: маўляў, «толькі вайскоўцы і міліцыя ў нас жывуць». Ці гэта так? Мы вырашылі параўнаць, колькі зарабляюць беларускія афіцэры і іх калегі з суседніх краінаў.

Сярэднямесячны заробак спецыяліста Дэпартамента паліцыі Літвы (гэта ніжэйшая паліцэйская пасада) складае 2522 літы, паведамілі нам у пасольстве Літвы. Галоўны спецыяліст атрымлівае 3592 літы, начальнік аддзела — 4570. Генеральны камісар Дэпартамента (найвышэйшая паліцэйская пасада) зарабляе 6976 літаў.

Сярэдні заробак лейтэнанта Літоўскай арміі складае 2500-3000 літаў. Даляр, нагадаем, сёння каштуе 2,6 літа.

Як паведамілі ў амбасадзе Польшчы, іх афіцэры паліцыі зарабляюць 3500-3800 злотых. Сярэдні заробак афіцэраў у Войску Польскім вышэйшы — ад 4500 злотых. Курс злотага да даляра складае 3,4.

Ад 1 студзеня ў Расіі заробкі ў паліцыі значна вырастуць. Лейтэнант першага года службы будзе зарабляць 33 тысячы расійскіх рублёў (гэта каля 1030 даляраў, бо за даляр цяпер даюць 32 рублі). Пры гэтым у Маскве, напрыклад, заробак яшчэ вышэйшы дзякуючы мясцовым даплатам з бюджэту горада.

А сярэдні заробак лейтэнанта войска дасягне аж 50 тысяч расійскіх рублёў, г.зн. каля 1550 даляраў. Аналагічны рост заробкаў і пенсій ажыццяўляецца ва ўсіх сілавых структурах і для суддзяў. Крэмль ганарыцца гэтым дасягненнем. Напэўна, яно мае трохі перадвыбарчы характар.

Пры гэтым у рамках рэформы спыняюцца некаторыя выплаты. Напрыклад, форму афіцэры цяпер будуць купляць самі. Пры такіх заробках яны могуць тое сабе дазволіць.

А вось начальнік аддзела па супрацоўніцтве з друкаванымі СМІ МУС Беларусі Віктар Новікаў параіў даслаць пісьмовы запыт, каб атрымаць адказ на гэты запыт аб заробках беларускай міліцыі на працягу месяца.

Прэс-афіцэр ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандру Ластоўскі прызнаўся «НН», што зарабляе 2,5 мільёна рублёў. Але гэта з улікам 10-гадовай выслугі, наяўнасці маёрскага звання і знаходжання на кіруючай пасадзе.

Афіцэр, якія толькі пачынае працаваць, мае 1,2-1,3 мільёны рублёў у месяц, сказаў Ластоўскі.

Мы даведаліся ў знаёмых лейтэнантаў: іх заробак складае максімум каля 2,5 мільёна.

Столькі сама атрымаў за лістапад камандзір узвода, лейтэнант, у беларускім войску.

Для параўнання перавядзем заробкі ў доларавы эквівалент.

Атрымліваецца, беларускі афіцэр зарабляе ў 3-5 разоў менш за калегаў з суседніх Літвы, Польшчы і Расіі.

Нават калі ўлічыць, што падаходны падатак у Беларусі ніжэйшы, а цэны ў краінах-суседках трохі вышэйшыя, усё ж розніца істотная.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости