Новости Новости Движения

Мілінкевіч возьме ўдзел у прэм’еры фільма «Была Салідарнасьць у маім жыцці»

Мілінкевіч возьме ўдзел у прэм’еры фільма «Была Салідарнасьць у маім жыцці»

2493 просмотра
У суботу, 14 жніўня, лідэр Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч і старшыня Камітэту абароны рэпрэсаваных Іна Кулей возьмуць удзел ў прэм’еры фільму польскага рэжысёра Паўла Зберскага «Была Салідарнасьць у маім жыцці» ў Гданьску.

Мерапрыемства адбудзецца а 19.00, у Kino Kameralne. У фільме ўздымаецца пытанне, якой ёсць сучасная Еўропа, а таксама разглядаецца салідарнасць як каштоўнасць, якая не падзяляе, а аб’ядноўвае людзей.

Фільм здымаўся на працягу 3 гадоў у Беларусі і Польшчы, у Брусэлі, Рыме, Оксфардзе, Празе.

Пасля прагляду фільма адбудзецца сустрэча з яго героямі, адным з якіх і з'яўляецца Аляксандр Мілінкевіч. Апроч таго, у гэты дзень Аляксандр Мілінкевіч правядзе сустрэчу са Спікерам польскага Сенату Богданам Барусэвічам.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости