Новости Новости Движения

Аляксандр Мілінкевіч удзельнічае ў інаўгурацыі прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага

Аляксандр Мілінкевіч удзельнічае ў інаўгурацыі прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага

2143 просмотра Варшава
Сёння ў Варшаве старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч і кіраўнік Камітэту абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць» Іна Кулей на афіцыйнае запрашэнне польскага боку бяруць удзел ва ўрачыстай інаўгурацыі прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага.

Пачатак інаўгурацыі запланаваны на 10-ую гадзіну, калі Браніслаў Камароўскі складзе прысягу перад Нацыянальным Сходам Польшчы. А 12-ай гадзіне прыведзены да прысягі прэзідэнт прыме ўдзел ў Святой Імшы, якая адбудзецца ў Кафедральным Касцёле Варшавы. Пазней, а 16-ай гадзіне, адбудзецца вітанне прэзідэнцкай пары ў Бельведэрскім Палацы, бо менавіта там на працягу некалькі месяцаў, у сувязі з рамонтам у Прэзідэнцкім Палацы, будзе знаходзіцца Сядзіба польскага прэзідэнта.

У інаўгурацыі таксама бяруць удзел старшыня Еўрапарламенту Ежы Бузэк, былыя прэзідэнты Польшчы Лех Валенса і Аляксандр Квасьнеўскі ды шэраг высокіх замежных гасцей.

У часе візіту ў Польшчу Аляксандр Мілінкевіч правядзе шэраг двухбаковых сустрэчаў.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости