Новости Новости Беларуси

Защитники Севастопольского парка решили инициировать референдум

Защитники Севастопольского парка решили инициировать референдум

3820 просмотров Минск
У Мінску 7 кастрычніка прайшоў круглы стол на тэму «Севастопальскі парк. Праблема—2020».

Падчас мерапрыемства выступілі лідар грамадзянскай ініцыятывы «Еўрапейская перспектыва» Віктар Янчурэвіч, старшыня ГА «Экадом» Ірына Сухій, юрыст арганізацыі Рыгор Фёдараў, эколаг, каардынатар па Мінску Руху «За Свабоду» Юрась Меляшкевіч, прадстаўнік Акадэміі Навук Алесь Спіцын.

Пра сваю заклапочанасць лёсам зялёнай зоны распавялі жыхары прылеглых да парку раёнаў Валянціна Шалейнікава і Ядвіга Конан.

Як вядома, гарадскія ўлады планавалі падчас так званай рэканструкцыі парка забудаваць яго частку жыллёвымі і адміністрацыйнымі будынкамі. Грамадскасці ўдалося прымусіць мясцовае кіраўніцтва перагледзець частку планаў па руйнаванню парка. Найбольш адыёзныя праекты пакуль «замарожаныя». Жыхары падазраюць, што ахвярай бяздумнай урбанізацыі ўжо сталі свідравіны, што месцяцца ў парку, з дапамогай якіх ажыццяўлялася забеспячэнне прылеглых мікрараёнаў якаснай пітной вадой.

Паводле Віктара Янчурэвіча, удзельнікі круглага стала прынялі супольнае рашэнне ініцыяваць правядзенне мясцовага рэферэндуму па наданню Севастопальскаму парку статусу, які б гарантаваў яго недатыкальнасць. Канчатковая фармулёўка пытання рэферэндуму будзе аформлена пазней.

Больш падрабязназна пра вынікі круглага стала глядзіце ў рэзалюцыі.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости