Новости Новости Беларуси

Юрист: Беляцкому могут дать домашнюю «химию»

Юрист: Беляцкому могут дать домашнюю «химию»

2522 просмотра Минск
Справу Алеся Бяляцкага перадалі ў Першамайскі суд Мінску. Пры гэтым мера стрымання застаецца нязменнаю — заключэнне пад варту. Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі застаецца за кратамі ўжо болей за два месяцы.

Падставаю для арышту сталася інфармацыя пра банкаўскія рахункі праваабарончага цэнтру «Вясна» ў Літве ды Польшчы. Нягледзячы на ціск з боку праваабаронцаў з розных краінаў свету, выглядае на тое, што ў хуткім часе ў Беларусі стане на аднаго палітвязня болей.

Суд адбудзецца ў хуткім часе, паколькі ўлады спадзяюцца замяць шум вакол вядомага праваабаронцы. «Я думаю, гэта будзе нейкая „хімія“, можа нават хатняя, каб абмежаваць спадару Бяляцкаму выезд за межы Беларусі», — кажа калега Бяляцкага, праваабаронца Андрэй Сушко, юрыст Руху «За Свабоду».

Нягледзячы на арышт Алеся Бяляцкага, кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна», праваабарончы рух у Беларусі не паслабеў. «Каб так сталася, трэба было б арыштаваць каля 20 асноўных асобаў», — сказаў Сушко ў інтэрв’ю «Белсату».

Праваабаронца мяркуе, што працэс будзе адкрытым, з тым, каб прывесці нейкія доказы віны Алеся Бяляцкага. «На жаль, калі глядзець фармальна, то доказы, атрыманыя з Літвы ці з Польшчы, будуць правамоцныя. То бок фармальна Бяляцкі мае, за што сядзець. Аднак я хачу нагадаць, што праваабарончы цэнтр „Вясна“ не меў магчымасці легальна працаваць у Беларусі: неаднаразова адмаўлялі ў рэгістрацыі, Мінюст намагаўся закрыць цэнтр. Таму „вясноўцы“ былі вымушаныя працаваць праз такія схемы», — нагадаў Андрэй Сушко.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости