Новости Новости Беларуси

Власти не дали провести до конца конференцию, посвященную 20-летию Независимости

Власти не дали провести до конца конференцию, посвященную 20-летию Независимости

3966 просмотров Минск
11 верасня ў мінскім ДК Трактарнага завода прайшла канферэнцыя «Незалежнасць: здабыткі і перспектывы», прысвечаная 20-годдзю надання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь статуса канстытуцыйнага закона. Мерапрыемства ладзілася ў межах кампаніі «Народная праграма», ініцыяванай Рухам «За Свабоду», пры ўдзеле аргкамітэта па святкаванні 20-годдзя незалежнасці Беларусі.

У канферэнцыі ўзялі ўдзел 260 грамадскіх актывістаў, палітыкаў і экспертаў. Яна складалася з дзвюх секцый. У першай грамадскія і палітычныя дзеячы разважалі пра тое, ці ёсць незалежнасць Беларусі гістарычнай выпадковасцю, што дала яна нашай краіне, што пагражае беларускай незалежнасці і якая будучыня яе чакае.

Сярод выступоўцаў былі колішні спікер Вярхоўнага савета Мечыслаў Грыб, кіраўніца Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна, метадолаг і палітолаг Уладзімір Мацкевіч, старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Другая секцыя ўяўляла сабой дыскусію ў межах кампаніі «Народная праграма», якая складаецца праз экспертныя і грамадскія дыскусіі дзеля ўмацавання незалежнасці Беларусі як пазітыўная канцэпцыі яе развіцця.

Дыскусіі на канферэнцыі былі арганізаваныя па васьмі тэмах у розных сферах. Гэта — «Нацыянальная валюта і грашовая сістэма Беларусі: талер, еўра ці расійскі рубель?»; «Астравецкая АЭС: энергетычная бяспека ці экалагічная катастрофа?»; «Беларуская зямля: ва ўласнасці сялян, дзяржавы ці замежнікаў?»; «Якія перавагі мае прапарцыйная выбарчая сістэма для Беларусі?»; «Ці патрэбная ў Беларусі рэформа сістэмы МУС»; «Наколькі сучасная і эфектыўная медыцына ў Беларусі»; «Упарадкаванне пенсійнай сістэмы і пытанне павелічэння пенсійнага ўзросту»; «Ці можа Беларусь быць у двух інтэграцыйных працэсах адначасова?(Усход-Захад)».

На жаль, канферэнцыя была перарваная падчас абмеркання пенсійнай рэформы — была адключаная электрычнасць у зале, дзя яна праводзілася. Рэч у тым, што канферэнцыя была запланаваная да 17-й гадзіны, адпаведна ад гэтага часу была заключаная арэндная дамова. Адміністрацыя ДК МТЗ папярэдне пагадзілася працягнуць яе яшчэ на гадзіну. Аднак з’явіўся невядомы (не прадставіўся і нічога не тлумачыў), які адключыў электрычнасць у зале.

Намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч у звязку з інцыдэнтам зазначыў, што «ўлады, на жаль, яшчэ не гатовыя да шырокай грамадскай дыскусіі па праблемных для грамадства пытаннях. Хаця, пры разумным падыходзе, яны першымі павінны быць зацікаўленыя ў напрацоўках кампаніі «Народная праграма».

Теги: электрычнасць, «Народная праграма», канферэнцыя «Незалежнасць: здабыткі і перспектывы», конференция, «Независимость: достижения и перспективы», «Народная программа», conference, «Independence: Achievements and Prospects», People’s Programme campaign

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Народная программа

Последние новости