Новости Новости Движения

Жители заявляют о массовых вырубках деревьев в Севастопольском парке

Жители заявляют о массовых вырубках деревьев в Севастопольском парке

2828 просмотров Минск
Власти уничтожают Севастопольский парк под видом рубки опасных деревьев, местные жители заявляют об опасности исчезновения «легких района».

У Севастопальскім парку адбываецца масавае забойства дрэваў заявіла мясцовая жыхарка Кацярына, якая жыве непадалёк ад яго і хвалюецца за ягоны лёс. Яна лічыць, што высечкі прывядуць да пагаршэння здароўя людзей. «Севастопальскі парк — гэта лёгкія раёну, іх трэба берагчы. Менавіта таму жыхары супраць вынішчэння дрэваў», — адзначыла мясцовая жыхарка.

Па падліках мясцовых жыхароў, з сярэдзіны лютага да сярэдзіны сакавіка «Зеленбуд» выдаліў больш за 20 дрэваў, максімум тры з якіх маглі трапіць у катэгорыю нязначна небяспечных ці раслі не зусім вертыкальна. Акрамя таго, былі парушэнні ў абрэзцы дрэваў, у выніку якіх яны маглі загінуць.

Дзеля абароны дрэваў актывісты сабралі 125 подпісаў мясцовых жыхароў, а таксама некалькі разоў звярталіся у УП «Зеленбуд».

«27 сакавіка мы атрымалі адказ, у якім пазначана, што валка дрэў прыпыненая, што прыбраныя дрэвы былі прызнаныя небяспечнымі. Таксама ў адказе пазначана, што «за перыяд 2017 году- пачатку 2018 на дадзеным аб’екце выдаленыя 120 аб’ектаў расліннага свету, пасаджана 283 дрэва 400 кустоў», і што «высечкі будуць працягнутыя пры ўмове наяўнасці кампенсацыйных пасадак і ўзгаднення месцаў з кіраўніцтвам архітэктуры і будаўніцтва адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска і балансатрымальнікамі падземных камунікацый».

Жыхары раёна просяць, каб улады ўлічылі іх меркаванне, і высечка дрэваў у Севастопальскім парку была спыненая, а замест ужо прыбраных дрэваў былі высаджаныя новыя. «Улічваючы адказ „Зелянбуда“, жыхарам прыйдзецца звяртацца ў вышэйстаячыя органы для абароны сваіх інтарэсаў і правоў. Мы настойліва просім мясцовыя ўлады лічыцца з меркаваннем насельніцтва, спыніць выдаленне здаровых дрэваў і ажыццявіць кампенсацыйныя пасадкі на месцах, дзе былі выдалены дрэвы, у памерах, устаноўленых заканадаўствам Беларусі», — падкрэсліла Кацярына.

«Жыхары кварталаў, якія прылягаюць да Севастопальскага парка, справядліва занепакоеныя знішчэннем дрэваў, якое адбываецца на іх вачах. Шмат хто з мясцовых, ці іх бацькі, бралі ўдзел у высадцы парка ў 50-я гады мінулага стагоддзя і ведаюць, якую каштоўнасць для падтрымання экалагічнага балансу раёна ўяўляе кожнае дрэва», — пракаментаваў сітуацыю старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч, да якога мясцовыя жыхары звярнуліся па дапамогу.

Тым большае абурэнне, па ягоных словах, «выклікаюць дзеянні супрацоўнікаў „Зеленбуда“, якія не лічаць патрэбным належным чынам інфармаваць мясцовую грамадскасць аб прычынах і запланаваных аб’ёмах высечкі».

«Рух „За Свабоду“ будзе адсочваць сітуацыю і дапаможа мясцовай ініцыятыўнай групе абараніць наша агульнае права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе», — заключыў Губарэвіч.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости