Новости Новости Движения

Аляксандр Мілінкевіч віншуе Браніслава Камароўскага з перамогай на выбарах прэзідэнта Польшчы

Аляксандр Мілінкевіч віншуе Браніслава Камароўскага з перамогай на выбарах прэзідэнта Польшчы

2190 просмотров Минск
Аляксандр Мілінкевіч сардэчна віншуе Браніслава Камароўскага ў сувязі з перамогай на выбарах прэзідэнта Польшчы.

Лідэр Руху «За Свабоду» шчыра зычыць поспехаў у рэалізацыі выбарчай праграмы, а таксама ў дзейнасці на карысць свабоды і салідарнасці, пабудовы нацыянальнай еднасці і згоды ў краіне, з якой Беларусь лучаць супольныя славутыя гістарычныя, культурныя і палітычныя повязі.

«Перакананы, што Польшча будзе працягваць палітыку падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі, а таксама яе незалежнасці і еўрапейскай інтэграцыі. Такая палітыка, без сумневу, ёсць найлепшай інвестыцыяй у будучыя прыязныя і добрасуседскія адносіны паміж нашымі народамі», — гаворыцца ў віншавальным лісце Аляксандра Мілінкевіча да Браніслава Камароўскага.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости