Новости Новости Беларуси

Совет Движения: За словами Лукашенко о переговорах может ничего не стоять

Совет Движения: За словами Лукашенко о переговорах может ничего не стоять

3129 просмотров Минск
30 жніўня адбылося паседжанне Рады Руху «За Свабоду». Cябры Рады абмеркавалі актуальныя пытанні палітычнага жыцця краіны, выпрацавалі агульную пазіцыю Руху па іх, а таксама прынялі шэраг арганізацыйных рашэнняў.

На паседжанні прысутнічалі Аляксандр Мілінкевіч, Віктар Карнеенка, Юрась Губарэвіч, Аляксей Кавалец, Алесь Сілкоў, Уладзімір Кацора, Леанід Гаравы, Хрыстафор Жаляпаў, Юрась Меляшкевіч, Андрэй Фёдараў, Пётра Кузняцоў ды іншыя сябры Рады.

Прысутныя абмеркавалі заяву Аляксандра Лукашэнкі пра магчымасць ініцыявання дыялогу паміж уладай і апазіцыяй з удзелам прадстаўнікоў Расіі і Еўразвязу. Аляксандр Мілінкевіч адзначыў, што альтэрнатывы дыялогу няма, без яго напружанне ў краіне будзе толькі расці. Але не мусіць быць дыялогу для дыялогу, павінен быць канкрэтны вынік.

Пакуль не вызваленыя палітвязні, казаць пра дыялог заўчасна, але калі ён адбудзецца, на думку Мілінкевіча, важна, акрамя палітыкаў, далучыць да яго экспертаў, грамадскіх лідараў і журналістаў.

Андрэй Фёдараў выказаў думку, што улады ініцыююць дыялог як гульню, але магчыма будуць вымушаны пайсці на нейкія саступкі. Зараз, на яго думку, можна абмяркоўваць два пытанні: свабодныя выбары і доступ да СМІ. Натуральна пасля вызвалення палітвязняў і спынення ціску на грамадзянскую супольнасць.

Юрась Губарэвіч задаўся рытарычным пытаннем «Ці можам мы ўдзельнічаць у імітацыйным дыялогу? Наўрадці...» Прапанова Лукашэнкі, на думку намесніка старшыні Руху, — хутчэй імітацыя дыялога, пробны шар, каб праверыць рэакцыю Захаду ў першую чаргу.

Алесь Сілкоў занепакоены, што ўлада сваёй прапановай аб дыялогу імкнецца падзяліць апазіцыю на дзве групы: канструктыўную і неканструктыўную. «Важна, каб мы самі выбралі, тых хто ўдзельнічае ў дыялогу, хто будзе прадстаўляць нашы інтарэсы а не далі магчымасць зрабіць гэта Лукашэнку».

Уладзімір Кацора лічыць, што дыялог з Лукашэнкам на дадзеным этапе бессэнсоўны. «Грамадзянская супольнасць пакуль расколата, таму садзіцца за перамовы нават небяспечна».

Паводле Віктара Карнеенкі, дыялогі будуць мець сэнс, калі апазіцыя будзе адзіная. Інакш — крах. Намеснік старшыні Руху «За Свабоду» мяркуе, што адказнасці нашых палітыкаў дастаткова для аб’яднання.

Прысутныя сышліся ў думцы, што словам Лукашэнкі не варта надаваць празмернага значэння, за імі можа нічога не стаяць. Апазіцыя павінна даць стрыманую ацэнку заяве кіраўніка краіны. Адзіны матыў дыялогу, які можа быць, — гэта лёс Беларусі, яго можна абмяркоўваць разам. Апазіцыі важна дамовіцца пра супольную працу. «Адзінства тут як ніколі патрэбна. Бо для сябе асобна кожны нічога не выгандлюе.» Абавязковая перадумова — вызваленне палітычных вязняў.

Гарачую дыскусію выклікала абмеркаванне пытання удзелу сябраў арганізацыі ў Народным сходзе, які плануецца правесці ў кастрычніку. Большасць прысутных выказалася скептычна, што да мэтаў і магчымых вынікаў мерапрыемства. Рада прыняла да ведама інфармацыю аб хадзе яго падрыхтоўкі, якая прагучала ад Віктара Карняенкі.

Сябры Рады абмеркавалі сітуацыю з падрыхтоўкай да рэгістрацыі рэгіянальных структураў Руху «За Свабоду» і прынялі шэраг фармальных рашэнняў, неабходных для завяршэння працэсу.

На паседжанні Рады прыняты 32 чалавекі ў сябры Руху «За Свабоду», заслухана паведамленне Юрася Губарэвіча пра правядзенне канферэнцыі ў межах «Народнай праграмы», якая адбудзецца 11 верасня, а таксама абмеркаваныя пытанні развіцця сеткі Еўрапейскіх клубаў.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости