Новости Новости Движения

У Мінску адбудзецца асвячэнне Грунвальдскіх харугваў

У Мінску адбудзецца асвячэнне Грунвальдскіх харугваў

2227 просмотров Минск
Рэканструяваныя беларускімі мастакамі і гісторыкамі харугвы, пад якімі беларускія ваяры ўдзельнічалі ў Грунвальдскай бітве, будуць асвечаны ў Мінску ў Архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

Харугвы, цэнтральным элементам якіх з’яўляецца старажытная Пагоня, будуць асвечаны ў галоўным касцёле сталіцы 6 ліпеня а 18 гадзіне.

Нацыянальны грамадскі арганізацыйны камітэт па святкаванню 660-годдзя Вітаўта Вялікага і 600-годдзя Грунвальдскай (Дубровенскай) Перамогі таксама паведамляе, што 8 ліпеня а 17 гадзіне ў Сядзібе ПБНФ адбудзецца круглы стол, прысвечаны гістарычнай ролі Вітаўта Вялікага, Грунвальдскай бітве і яе ўплыву на далейшае развіццё Еўрапейскіх краінаў. У працы круглага стала прымуць удзел старшыня аргкамітэта, доктар гістарычных навук Анатоль Грыцкевіч, акадэмік інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі Міхась Касцюк, доктар гістраычных навук Юры Бохан ды іншыя навукоўцы. Па выніках мерапрыемства а 18 гадзіне запланаваная прэсавая канферэнцыя.

Паводле аргкамітэта, 9 ліпеня на тэрыторыі літаратурнага музею Максіма Багдановіча а 18 гадзіне пачнецца музычны фэст, у якім прымуць удзел гурты гістарычнай музыкі і духоўны хор. Тут жа а 19 гадзіне адкрыецца выстава суполкі «Пагоня» з назваю «Грунвальд за смугою часу».

13 ліпеня па адрасе Машэрава, 8 адбудзецца вернісаж выставы твораў дзяцей і моладзі «Грунвальд у нашай памяці».

Нагадаем, з 15 да 18 ліпеня адбудзецца выправа беларускай дэлегацыі ў Польшчу на Грунвальдскае поле для ўдзелу ў рэканструкцыі гістарычнай бітвы. Тым, хто 15 ліпеня плануе застацца ў Мінску, аргкамітэт прапануе ўвечары сабрацца ў кавярні «Грунвальд» для адзначэння 600-годдзя вялікай перамогі беларускіх продкаў.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости