Новости Новости Движения

Руководители и активисты Движения пишут ходатайства за освобождение Алеся Беляцкого

Руководители и активисты Движения пишут ходатайства за освобождение Алеся Беляцкого

3951 просмотр Минск
Хадайніцтвы аб асабістай паруцы, згодна з Крымінальным працэсуальным кодэксам, могуць паўплываць на прыняцце рашэння змягчэнні меры стрымання.

Нагадаем, вядомы грамадскі дзеяч, праваабаронца Алесь Бяляцкі быў арыштаваны і змешчаны пад варту 4-га жніўня. Алесю Бяляцкаму інкрымінуюць ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйных памерах. Паводле ч.2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Беларускія ўлады палічылі грошы, сабраныя для падтрымкі рэпрэсаваных, размешчаныя на рахунку літоўскага банка, уласным даходам Алеся Бяляцкага.

Індывідуальныя хадайніцтвы з гатоўнасцю даць падпіску аб асабістай паруцы напісалі Аляксандр Мілінкевіч, Алесь Лагвінец, Юры Меляшкевіч, Даша Слабчанка, Андрэй Сушко ды іншыя прадстаўнікі Руху «За Свабоду».

— У дыктатарскіх краінах самае важнае  гэта салідарнасць, маральная і канкрэтная падтрымка. Мы мусім падтрымаць Алеся Беляцкага, аднаго с самых вядомых у Беларусі праваабаронцаў і дапамагчы яго сям’і, — матывуе напісанне хадайніцтва ад свайго імя лідар Руху «За Свабоду».

Падпісацца пад паручальніцтвам можна тут:

Праваабаронцы-вясноўцы — г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 78а-48

(тэл:. (017) 331 08 44)

Беларускі Хельсінкскі Камітэт — г. Мінск, вул. К.Лібкнехта, 68–1201

(тэл:. (017) 222 48 00)

Беларуская асацыяцыя журналістаў — г. Мінск, вул. Камсамольская, 7–32

(тэл:. (017) 203 63 66)

Управа БНФ — г. Мінск, вул. Крапоткіна, 93А

Узор паручальніцтва за Алеся Бяляцкага (0.01 Mb)

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости