News Belarus News

Беларусь мае быць беларускай

Беларусь мае быць беларускай

562 views Lida Gomel Minsk Soligorsk Svetlogorsk
Актывісты з Гомеля зладзілі паездку па Беларусі з раздачай кружак з Пагонямі, а таксама адвезлі дапамогу хвораму актывісту з Салігорску. Галоўнай мэтай, кажа сябра Руху «За Свабоду» Барыс Анікееў, было паказаць, што ў Беларусі няма месца «рускаму свету».

Ініцыятарам акцыі стаў гомельскі журналіст Кастусь Жукоўскі. Мясцовыя актывісты сабралі дапамогу хвораму Віктару Малочку, у тым ліку прывезлі рэчы для ягонай дачкі Варвары.

Як распавёў Анікееў, яны праехалі шэсць гарадоў: Ліду, Салігорск, Гродна, Глуск, Мінск і Светлагорск, раздаўшы за гэты час 72 кружкі з Пагонямі.

«Гэта была інфармацыйная акцыя, скіраваная на папулярызацыю нашай нацыянальнай сімволікі, паказаць, што Беларусь мае быць беларускай, тут няма месца для „рускага свету“», — адзначыў сябра Руху «За Свабоду».

Visitor Comments

Name: Optional
E-mail: Optional
Comment:
    No comments yet

Latest News