News Belarus News

Экс-кандыдата пазбавілі доступа да правасуддзя

Экс-кандыдата пазбавілі доступа да правасуддзя

1475 views Brest
19 красавіка калегія па грамадзянскіх справах Брэсцкага абласнога суда ў складзе судзей Слюсар, Ілюшынай і Міранюк разгледзела прыватную скаргу экс-кандыдата ў дэпутаты Брэсцкага гарсавета па 17-ай выбарчай акрузе Дзяніса Турчаняка і агучыла вызначэнне: «Вызначэнне суда Лёнінскага раёна г. Брэста ад 16 сакавіка пакінуць без зменаў а прыватную скаргу без задавальнення»

Нагадаем, 25 студзеня кандыдат па 17 выбарчай акрузе, сябра рады Руху «За Свабоду» Турчаняк звярнуўся ў Брэсцкі гарвыканкам па інфармацыю аб колькасці дамоў і паўнагадовых грамадзян па ягонай акрузе. У прадастаўленні запрошанай інфармацыі гарвыканкам яму адмовіў.

Кандыдат палічыў адмову незаконнай, бо інфармацыя аб выбарах адкрытая і галосная, і і звярнуўся ў суд Ленінскага раёна г. Брэста, у сваёй скарзе кандыдат папрасіў суд выправіць памылку. Суд яму адмовіў, маўляў справа «непадведамственна» суду і павінна разглядацца ў адпаведнасці з Выбарчым заканадаўствам.

Таму экс-кандыдат звярнуўся ў абласны суд. Дзяніс Турчаняк перакананы, што менавіта суд павінен разглядаць ягоную скаргу, бо ён звяртаўся да выканаўчай улады па інфармацыю і выбарчыя камісіі і выбарчае заканадаўства ня маюць да ягонай скаргі на «непрадастаўленне інфармацыі гарвыканкамам» ніякога дачынення, а таму СУД павінен разглядаць ягоную скаргу, а не выбарчая камісія.

Экс-кандыдат прасіў калегію адмяніць вызначэнне суда Лёнінскага раёна г. Брэста ад 16 сакавіка і скіраваць справу на новы разгляд.

«Мае правы, як кандыдата, груба парушаны гарвыканкамам. Інфармацыя аб выбарах адкрытая і галосная. Чаму інфармацыя аб колькасці дамоў і колькасці паўнагадовых грамадзян робіцца таямніцай? Я прасіў толькі лічбы, а не асабістыя дадзеныя, я спіс выбаршчыкаў не прасіў, як пішуць у адмовах. Мне незаконна адмоўлена ў разглядзе справы судом. Я пазбаўлены доступа да правасуддзя», — паведаміў суду экс-Кандыдат Дзяніс Турчаняк.

Источник: brestspring.com

Visitor Comments

Name: Optional
E-mail: Optional
Comment:
    No comments yet

Latest News