News Belarus News

Семяненка: Буду дамагацца перавыбараў у Кунцаўшчыне

Семяненка: Буду дамагацца перавыбараў у Кунцаўшчыне

783 views Minsk
Вынікі мясцовых выбараў каментуе сябра Руху «За Свабоду», экс-кандыдат у Мінгарсавет Мікіта Семяненка.

«На сёння ў мяне няма выніковых лічбаў па выбарах, бо не на ўсіх участках захаваліся на падліку галасоў незалежныя назіральнікі. У адной школе парвалі паліто маёй даверанай асобе, сябру Руху „За Свабоду“ Аляксандру Мендалю і там жа на яшчэ аднаго назіральніка праўладныя назіральнікі вылілі ваду, у выніку ўсе былі выдаленыя», — распавёў сябра Руху «За Свабоду» Мікіта Семяненка.

У асноўным, па ягоных словах, з таго што вядома, у яго апошняе ці перадапошняе месца па акрузе.

Экс-кандыдат кажа пра накруткі і іншыя парушэнні пад час галасавання.

«Па назіраннях у Facebook за каментарамі назіральнікаў з іншых частках Беларусі паўсюль не было адкрытага галоснага падліку, лічылі попамі да назіральнікаў, у назіральнікаў лічбы не супалі з афіцыйнымі, зафіксаваныя „каруселі“», — адзначыў Семяненка.

Ён нагадаў, што менавіта на ягонай акрузе адбыўся скандал з кодам 000-179, калі ў пашпарты быў упісаны код і па ім можна было прагаласаваць некалькі разоў. «Вынікі галасавання па маім раёне — Кунцаўшчыне — я прызнаць не магу. Адбыўся скандал 000-179, у сябра Руху „За Свабоду“ Дзяніса Краўчука атрымалася прагаласаваць тры разы па пашпарце з ім. Зафіксаваныя „каруселі“, была накручаная яўка, адбыўся падлог выбараў. Выбары ў Кунцаўшчыне не адбыліся», — лічыць Мікіта Семяненка.

Па ягоных словах, ён падаў скаргу на парушэнні і ў тым ліку ў Следчы камітэт і упраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, а таксама падаў скаргу пра непрызнанне вынікаў выбараў у выбаркамы.

«Дзякуючы экспрыментатару Дзянісу Краўчуку, удалося даказаць, што выбары ў Беларусі фальсіфікуюцца, і менавіта ў Кунцаўшчыне гэта робіцца найбруднейшымі метадамі. Буду змагацца за перападлік галасоў, высвятляць фальсіфікацыі ў лічбах і дамагацца перавыбараў», — заключыў сябра Руху «За Свабоду».

Author: Volha Bykouskaya

Visitor Comments

Name: Optional
E-mail: Optional
Comment:
    No comments yet

Latest News