Юрый Губарэвіч

Юрый Губарэвіч

Галоўнае

Біяграфія

Сям’я і паходжанне

Нарадзіўся 23 лютага 1978 года ў горадзе Белаазёрск Берасцейскай вобласці.

Жанаты, мае дзвух дачок. Беларус. Жонка працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі, інжынерам кафедры ІТ.

Адукацыя

2000 г. Інжынер-электрык. Скончыў Беларускую дзяржаўную палітэхнічную акадэмію.

2003 г. Магістр дзяржаўнага кіравання. Скончыў Львоўскі рэгіянальны інстытут дзяржаўнага кіравання Акадэміі дзяржаўнага кіравання пры прэзідэнце Украіны.

Стажыроўкі ў Польшы, Літве, Чэхіі, ЗША, па пытаннях дзяржаўнага кіравання, эканамічных рэформаў і правоў чалавека.

Праца

2003-2004 Рэгіянальны прадстаўнік па Берасцейскай вобласці ЗАТ «АНК Белраснафтахімрэсурс».

2004-2005 Дырэктар, намеснік дырэктара рэкламна-выдавецкага прыватнага унітарнага прадпрыемства «Палард».

З 2006 Намеснік дырэктара аналітычнага аддзела ГА «Міжнароднае аналітычна-інфармацыйнае агенцтва «Еўрапейская хваля».

Грамадска-палітычная дзейнасць

1998-1999 Выканаўчы сакратар Беларускага студэнцкага прафсаюзу «Салідарнасць».

2003-2008 Старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ.

2007-2009 Намеснік старшыні Партыі БНФ.

2003-2007 Дэпутат Белаазёрскага гарадскога Савета дэпутатаў.

2003 Сакавік-снежань: намеснік старшыні гарсавета.

2004, 2008 і 2016 Балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

2006 Давераная асоба і кіраўнік Берасцейскага абласнога штабу адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад АДС Аляксандра Мілінкевіча.

2007 Абраны намеснікам старшыні Руху «За Свабоду» на ўстаноўчым сходзе Руха.

2012 Абраны першым намеснікам старшыні Руху «За Свабоду».

2016 Абраны старшынём Руху «За Свабоду».

Спорт і хобі

Рыбалка, падарожжы, плаванне.

Апошнія навіны

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55