Статут

СТАТУТ

Праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб'яднання

"Рух "За Свабоду"

(ПАГА "Рух "За Свабоду")

Мінск 2012

1. Агульныя палажэнні

1.1. Праваабаронча-асветніцкае грамадскае аб'яднанне "Рух "За Свабоду" (далей па тэксце – ПАГА "Рух "За Свабоду") – рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне, якое аб'ядноўвае на дабраахвотных пачатках грамадзян Беларусі для сумеснай рэалізацыі грамадзянскіх, сацыяльных, культурных і іншых правоў.

1.2. ПАГА "Рух "За Свабоду" дзейнічае на тэрыторыі Беларусі ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь “Аб грамадскіх аб'яднаннях”, іншымі нормамі заканадаўства, гэтым Статутам, згодна з прынцыпамі законнасці, добраахвотнасці, самастойнасці і галоснасці.

1.3. Дзейнасць ПАГА "Рух "За Свабоду" распаўсюджваецца на ўсю тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.

1.4. ПАГА "Рух "За Свабоду" мае поўную назву:

  • на беларускай мове – Праваабаронча-асветніцкае грамадскае аб'яднанне "Рух "За Свабоду";

  • на рускай мове – Правозащитно-просветительное общественное объединение "Движение "За Свободу";

1.5. Скарочаная назва ПАГА "Рух "За Свабоду":

  • на беларускай мове – ПАГА "Рух "За Свабоду";

  • на рускай мове – ППОО "Движение "За Свободу".

1.6. ПАГА "Рух "За Свабоду" з моманту рэгістрацыі з’яўляецца юрыдычнай асобай, мае ўласны баланс, можа мець разліковы, валютны і іншыя банкаўскія рахункі, ад свайго імя ўступае ва ўзаемаадносіны з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, набывае маёмасныя і асабістыя немаёмасныя правы, выступае ў судзе. Па сваіх абавязацельствах ПАГА "Рух "За Свабоду" адказвае ўласнай маёмасцю. ПАГА "Рух "За Свабоду" не адказвае па абавязацельствах сваіх членаў, а члены ПАГА "Рух "За Свабоду" не адказваюць па абавязацельствах ПАГА "Рух "За Свабоду".

1.7. ПАГА "Рух "За Свабоду" можа прымаць удзел у стварэнні саюзаў (асацыяцый) беларускіх грамадскіх аб’яднанняў і ўступаць у іх, прымаць удзел у стварэнні міжнародных саюзаў (асацыяцый) недзяржаўных арганізацыяў і ўступаць у іх, падтрымліваць міжнародныя кантакты і сувязі, ажыццяўляць іншую дзейнасць, якая не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і міжнародным дамовам.

1.8. ПАГА "Рух "За Свабоду" мае пячатку, штамп і бланкі са сваёй назвай, а таксама можа мець эмблему і сімволіку, што рэгіструецца ў парадку, які вызначаны заканадаўствам.

1.9. Справаводства ў ПАГА "Рух "За Свабоду" ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства. Дакументацыя, якая вызначана заканадаўствам, здаецца ў архіўныя ўстановы па месцы знаходжання арганізацыі.

1.10. Юрыдычны адрас ПАГА "Рух "За Свабоду": 220033, г. Мінск, пр-т Партызанскі, д.23а, памяшканне 1Н, офіс 46.

2. Мэта, задачы, прадмет і метады дзейнасці ПАГА "Рух "За Свабоду"

2.1. Мэтай ПАГА "Рух "За Свабоду" з'яўляецца абарона правоў і свабодаў чалавека, зафіксаваных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ў міжнародных дакументах па правах чалавека і асвета грамадзян у гэтай сферы.

2.2. Задачамі ПАГА "Рух "За Свабоду" з’яўляюцца:

  • садзейнічанне пабудове грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы, сцвярджэнню прынцыпаў свабоды, дэмакратыі і правоў чалавека;

  • садзейнічанне забеспячэнню незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, падвышэнню яе міжнароднага аўтарытэту;

  • садзейнічанне стварэнню ўмоваў для правядзення ў Беларусі ўсеагульных, свабодных і роўных выбараў прэзідэнта, дэпутатаў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі.

2.3. Прадметам дзейнасці ПАГА "Рух "За Свабоду" з’яўляецца праваабарончая і асветніцкая дзейнасць, скіраваная на дасягненне статутнай мэты і задач ПАГА "Рух "За Свабоду".

2.4. Для дасягнення статутнай мэты ПАГА "Рух "За Свабоду" згодна з заканадаўствам вырашае свае задачы пры дапамозе наступных метадаў:

  • усебаковая падтрымка мерапрыемстваў, якія спрыяюць умацаванню суверэнітэту і незалежнасці Беларусі;

  • прадстаўленне і абарона правоў і законных інтарэсаў сваіх членаў у дзяржаўных, гаспадарчых і грамадскіх органах і арганізацыях;

  • удзел у выбарчым працэсе ў парадку, які вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

  • аналіз заканадаўчых і іншых нарматыўных актаў;

  • рэалізацыя праграм і мерапрыемстваў, адпаведных статутным мэце і задачам;

  • супрацоўніцтва са сродкамі масавай інфармацыі;

  • распрацоўка і падрыхтоўка да выдання навукова-папулярнай, інфармацыйнай, даведачнай і іншай літаратуры;

  • арганізацыя і правядзенне сустрэч, лекцый, семінараў, трэнінгаў, выставаў, прэзентацый, конкурсаў, фестываляў і канцэртаў, канферэнцый, сімпозіумаў, у тым ліку і міжнародных;

  • заснаванне ўласных сродкаў масавай інфармацыі і ажыццяўленне выдавецкай дзейнасці ў парадку, які вызначаны заканадаўствам;

  • правядзенне сацыялагічных апытанняў у парадку, які вызначаны заканадаўствам;

  • падтрымка грамадзянскіх акцыяў і ініцыятываў у галіне абароны правоў чалавека.

2.5. Дзейнасць, для ажыццяўлення якой патрабуецца спецыяльны дазвол (ліцэнзія), ажыццяўляецца толькі пасля атрымання такога дазволу (ліцэнзіі) ва ўстаноўленым парадку.

3. Членства ў ПАГА "Рух "За Свабоду"

3.1. Членства ў ПАГА "Рух "За Свабоду" з’яўляецца добраахвотным. ПАГА "Рух "За Свабоду" мае фіксаванае членства.

3.2. Членамі ПАГА "Рух "За Свабоду" могуць быць грамадзяне Беларусі, якія дасягнулі 18-ці гадоў, прызнаюць яго Статут, удзельнічаюць у рэалізацыі яго мэты і задач.

3.3. Прыём у члены ПАГА "Рух "За Свабоду" ажыццяўляецца Сходам гарадскога, раённага аддзялення альбо Радай абласнога (Мінскага гарадскога) аддзялення, а ў выпадку іх адсутнасці – Радай ПАГА "Рух "За Свабоду" на падставе пісьмовай заявы кандыдата.

3.4. Улік членаў гарадскіх, раённых і абласных (Мінскага гарадскога) аддзяленняў вядзецца старшынямі адпаведных аддзяленняў. Агульны ўлік членаў ПАГА "Рух "За Свабоду" ажыццяўляецца Радай ПАГА "Рух "За Свабоду" шляхам вядзення агульнага спісу членаў, які аднаўляецца пры ўступленні і выбыцці членаў аб'яднання. Рада ПАГА "Рух "За Свабоду" прызначае асобу, адказную за вядзенне ўліку членаў аб’яднання.

3.5. Рашэннем Рады ПАГА "Рух "За Свабоду" члену ПАГА "Рух "За Свабоду" за заслугі і актыўную працу можа быць нададзена званне "Ганаровы член ПАГА "Рух "За Свабоду".

3.6. Членства ў ПАГА "Рух "За Свабоду" спыняецца з прычыны:

  • выхаду з ПАГА "Рух "За Свабоду" па ўласным жаданні, выказаным у форме пісьмовай заявы на імя Старшыні гарадского, раённага альбо абласнога (Мінскага гарадскога) аддзялення, а ў выпадку іх адсутнасці, на імя Старшыні ПАГА "Рух "За Свабоду", якая прымаецца імі да ведама.

  • выключэння з арганізацыі рашэннем Рады ПАГА "Рух "За Свабоду" за грубае парушэнне дадзенага Статута. У выпадку выключэння з ПАГА "Рух "За Свабоду" член ПАГА "Рух "За Свабоду" мае права звярнуцца са скаргай на гэтае рашэнне да Канферэнцыі.

4. Правы і абавязкі членаў ПАГА "Рух "За Свабоду"

4.1. Члены ПАГА "Рух "За Свабоду" маюць роўныя правы і абавязкі.

4.2. Члены ПАГА "Рух "За Свабоду" маюць права:

  • абіраць і быць абранымі ва ўсе выбарныя органы ПАГА "Рух "За Свабоду";

  • удзельнічаць у дзейнасці ПАГА "Рух "За Свабоду" і ў мерапрыемствах, якія ім праводзяцца;

  • карыстацца паслугамі і падтрымкай ПАГА "Рух "За Свабоду" пры рэалізацыі статутных мэты і задач;

  • атрымліваць кансультацыйную і іншую дапамогу, карыстацца садзейнічаннем ПАГА "Рух "За Свабоду" ў абароне сваіх правоў і інтарэсаў;

  • аказваць дапамогу ПАГА "Рух "За Свабоду" альбо рабіць ахвяраванні ў грашовым ці маёмасным выглядзе;

  • прысутнічаць на Канферэнцыі і пасяджэннях Рады ПАГА "Рух "За Свабоду";

  • абскарджваць рашэнні выбарных органаў у парадку, які вызначаецца гэтым Статутам;

  • выходзіць па ўласным жаданні з шэрагаў аб’яднання.

4.3. Члены ПАГА "Рух "За Свабоду" абавязаны:

  • прызнаваць і выконваць Статут ПАГА "Рух "За Свабоду";

  • удзельнічаць у ажыццяўленні мэты і задач ПАГА "Рух "За Свабоду", ягоных праектаў і праграм;

  • не ажыццяўляць дзеянняў, якія дыскрэдытуюць ПАГА "Рух "За Свабоду", наносяць ПАГА "Рух "За Свабоду" матэрыяльныя страты альбо шкодзяць ягонай дзелавой рэпутацыі;

  • шанаваць маёмасць ПАГА "Рух "За Свабоду".

4.4. Пры выхадзе або выключэнні з ліку членаў ПАГА "Рух "За Свабоду" фінансавыя альбо маёмасныя ўклады, якія былі перададзены ПАГА "Рух "За Свабоду", вяртанню не падлягаюць, калі іншае не прадугледжана дамовай.

5. Структура ПАГА "Рух "За Свабоду"

5.1. ПАГА "Рух "За Свабоду" ў адпаведнасці з заканадаўствам мае права ствараць свае арганізацыйныя структуры: гарадскія, раённыя і абласныя (Мінскае гарадское) аддзяленні.

5.2. Гарадскія, раённыя аддзяленні могуць стварацца пры наяўнасці трох і больш членаў ПАГА "Рух "За Свабоду", якія пражываюць на адпаведнай тэрыторыі, па рашэнні Рады ПАГА "Рух "За Свабоду".

5.3. Вышэйшым органам гарадскога, раённага аддзялення з’яўляецца Сход, які склікаецца па меры неабходнасці, але не радзей аднаго раза ў чатыры гады.

Сход гарадскога, раённага аддзялення:

  • абірае тэрмінам на чатыры гады старшыню гарадскога, раённага аддзялення і яго намесніка, Рэвізора аддзялення;

  • заслухоўвае і абмяркоўвае справаздачу старшыні гарадскога, раённага аддзялення, дае адзнаку яго дзейнасці;

  • вызначае асноўныя накірункі дзейнасці гарадскога, раённага аддзялення ў адпаведнасці са Статутам і рашэннямі Рады, Канферэнцыі ПАГА "Рух "За Свабоду";

  • прымае ў члены ПАГА "Рух "За Свабоду";

  • абірае ў адпаведнасці з нормай прадстаўніцтва, якую вызначае Рада ПАГА "Рух "За Свабоду", дэлегатаў на Канферэнцыю ПАГА "Рух "За Свабоду";

  • прымае рашэнні, абавязковыя для органаў гарадскога, раённага аддзялення і членаў ПАГА "Рух "За Свабоду", якія ў яго ўваходзяць.

Сход гарадскога, раённага аддзялення лічыцца правамоцным, калі на ім прысутнічае больш за палову членаў ПАГА "Рух "За Свабоду", якія пражываюць на адпаведнай тэрыторыі.

Рашэнні Схода прымаюцца простай большасцю галасоў ад ліку прысутных.

5.4. Старшыня гарадскога, раённага аддзялення ПАГА "Рух "За Свабоду":

  • ажыццяўляе кіраўніцтва яго дзейнасцю ў перыяд паміж Сходамі;

  • забяспечвае выкананне рашэнняў Сходу гарадскога, раённага аддзялення, Канферэнцыі, Рады ПАГА "Рух "За Свабоду";

  • вядзе ўлік членаў адпаведнага аддзялення ПАГА "Рух "За Свабоду";

  • выконвае арганізацыйна-распарадчыя функцыі ў адпаведнасці з мэтай і задачамі ПАГА "Рух "За Свабоду".

Падчас адсутнасці старшыні аддзялення яго функцыі выконвае намеснік.

5.5. Рэвізор гарадскога, раённага аддзялення ПАГА "Рух "За Свабоду":

  • ажыццяўляе кантроль за адпаведнасцю дзейнасці гарадскога, раённага аддзялення, яго старшыні Статуту, рашэнням Каферэнцыі і Рады ПАГА "Рух "За Свабоду";

  • сочыць за правільнасцю арганізацыі справаводства.

Рэвізор гарадскога, раённага аддзялення праводзіць праверкі па меры неабходнасці, але не радзей аднаго раза ў чатыры гады.

5.6. Абласныя (Мінскае гарадское) аддзяленні могуць стварацца пры наяўнасці дзесяці і больш членаў ПАГА "Рух "За Свабоду", якія пражываюць на адпаведнай тэрыторыі, па рашэнні Рады ПАГА "Рух "За Свабоду".

5.7. Вышэйшым органам абласнога (Мінскага гарадскога) аддзялення з’яўляецца Сход, які склікаецца па меры неабходнасці, але не радзей аднаго раза на чатыры гады.

Сход абласнога (Мінскага гарадскога) аддзялення:

  • абірае тэрмінам на чатыры гады Раду і Рэвізійную камісію абласнога (Мінскага гарадскога) аддзялення, вызначае іх колькасны склад;

  • заслухоўвае і абмяркоўвае справаздачу Рады і Рэвізійнай камісіі абласнога (Мінскага гарадскога) аддзялення, дае адзнаку іх дзейнасці;

  • вызначае асноўныя накірункі дзейнасці абласнога (Мінскага гарадскога) аддзялення ў адпаведнасці са Статутам і рашэннямі Рады, Канферэнцыі ПАГА "Рух "За Свабоду";

  • абірае ў адпаведнасці з нормай прадстаўніцтва, якую вызначае Рада ПАГА "Рух "За Свабоду", дэлегатаў на Канферэнцыю ПАГА "Рух "За Свабоду";

  • прымае рашэнні, абавязковыя для органаў абласнога (Мінскага гарадскога) аддзялення і членаў ПАГА "Рух "За Свабоду", якія ў яго ўваходзяць.

Сход абласнога (Мінскага гарадскога) аддзялення лічыцца правамоцным, калі на ім прысутнічае больш за палову членаў ПАГА "Рух "За Свабоду", якія пражываюць на адпаведнай тэрыторыі.

Рашэнні Схода прымаюцца простай большасцю галасоў ад ліку прысутных.

5.8. У перыяд паміж Сходамі абласнога (Мінскага гарадскога) аддзялення ПАГА "Рух "За Свабоду" кіруючым органам з’яўляецца Рада, якая ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю абласнога (Мінскага гарадскога) аддзялення.

Рада праводзіць свае пасяджэнні па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу за паўгады. Пасяджэнне Рады лічыцца правамоцным, калі на ім прысутнічае больш за палову яе членаў.

Рашэнні Рады прымаюцца простай большасцю галасоў ад ліку прысутных.

Рада абласнога (Мінскага гарадскога) аддзялення:

  • забяспечвае выкананне рашэнняў Сходу абласнога (Мінскага гарадскога) аддзялення, Канферэнцыі, Рады ПАГА "Рух "За Свабоду";

  • абірае з ліку членаў Рады тэрмінам на чатыры гады старшыню Рады абласнога (Мінскага гарадскога) аддзялення, намесніка старшыні Рады;

  • прымае ў члены ПАГА "Рух "За Свабоду";

  • вырашае іншыя пытанні статутнай дзейнасці ў межах сваёй кампетэнцыі.

5.9. Праводзіць пасяджэнні і кіруе працай Рады абласнога (Мінскага гарадскога) аддзялення ПАГА "Рух "За Свабоду" старшыня Рады.

Старшыня Рады абласнога (Мінскага гарадскога) аддзялення ПАГА "Рух "За Свабоду":

  • забяспечвае выкананне рашэнняў Сходу і Рады абласнога (Мінскага гарадскога) аддзялення, Канферэнцыі і Рады ПАГА "Рух "За Свабоду";

  • ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва дзейнасцю абласнога (Мінскага гарадскога) аддзялення;

  • вядзе ўлік членаў адпаведнага аддзялення ПАГА "Рух "За Свабоду";

  • выконвае арганізацыйна-распарадчыя функцыі ў адпаведнасці з мэтай і задачамі ПАГА "Рух "За Свабоду".

Падчас адсутнасці старшыні Рады абласнога (Мінскага гарадскога) аддзялення яго функцыі выконвае намеснік.

5.10. Рэвізійная камісія абласнога (Мінскага гарадскога) аддзялення ПАГА "Рух "За Свабоду" абіраецца ў колькасці, вызначанай Сходам абласнога (Мінскага гарадскога) аддзялення, тэрмінам на чатыры гады.

Рэвізійная камісія абласнога (Мінскага гарадскога) аддзялення ПАГА "Рух "За Свабоду":

  • ажыццяўляе кантроль за адпаведнасцю дзейнасці абласнога (Мінскага гарадскога) аддзялення, яго Рады і старшыні Статуту, рашэнням Каферэнцыі і Рады ПАГА "Рух "За Свабоду";

  • ажыццяўляе кантроль за фінансава-гаспадарчай дзейнасцю абласнога (Мінскага гарадскога) аддзялення;

  • сочыць за правільнасцю арганізацыі справаводства.

5.11. Паседжанні Рэвізійнай камісіі абласнога (Мінскага гарадскога) аддзялення адбываюцца па меры неабходнасці, але не радзей аднаго раза ў чатыры гады.

5.12. Арганізуе працу Рэвізійнай камісіі абласнога (Мінскага гарадскога) аддзялення яе старшыня, які абіраецца на пасяджэнні Рэвізійнай камісіі з ліку яе членаў тэрмінам на чатыры гады.

5.13. Рашэнні Рэвізійнай камісіі прымаюцца простай большасцю галасоў ад ліку прысутных пры наяўнасці не менш паловы яе членаў.

5.14. Рашэнні старшыні гарадскога, раённага аддзялення могуць быць абскарджаны Рэвізору адпаведнага гарадскога, раённага аддзялення.

Рашэнні Рады і старшыні Рады абласнога (Мінскага гарадскога) аддзялення могуць быць абскарджаны ў Рэвізійную камісію адпаведнага абласнога (Мінскага гарадскога) аддзялення.

Рашэнні Рэвізора гарадскога, раённага аддзялення і Рэвізійнай камісіі абласнога (Мінскага гарадскога) аддзялення могуць быць абскарджаны адпаведна Сходу гарадскога, раённага альбо абласнога (Мінскага гарадскога) аддзялення ці ў Рэвізійную камісію ПАГА "Рух "За Свабоду".

5.15. Гарадскія, раённыя і абласныя (Мінскае гарадское) аддзяленні маюць тыя ж самыя мэту і задачы, што і ПАГА "Рух "За Свабоду", і дзейнічаюць згодна са Статутам ПАГА "Рух "За Свабоду".

5.16. Па рашэнні Рады ПАГА "Рух "За Свабоду" гарадскія, раённыя і абласныя (Мінскае гарадское) аддзяленні могуць надзяляцца правамі юрыдычнай асобы.

5.17. Гарадскія, раённыя і абласныя (Мінскае гарадское) аддзяленні ПАГА "Рух "За Свабоду" ліквідуюцца ў парадку, прадугледжаным дадзеным Статутам і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

5.18. Гарадскія, раённыя і абласныя (Мінскае гарадское) аддзяленні ПАГА "Рух "За Свабоду" могуць быць ліквідаваныя па рашэнні Рады ПАГА "Рух "За Свабоду" у выпадках:

  • адсутнасці адпаведных ўмоваў для іх стварэння, якія прадугледжаны падпунктамі 5.2 і 5.6 пункта 5 дадзенага Статуту;

  • грубых парушэнняў аддзяленнямі дадзенага Статуту;

  • сістэматычнага невыканання рашэнняў Канферэнцыі і Рады ПАГА "Рух "За Свабоду".

5.19. Гарадскія, раённыя і абласныя (Мінскае гарадское) аддзяленні ПАГА "Рух "За Свабоду" не маюць права распараджацца маёмасцю ПАГА "Рух "За Свабоду".

6. Вышэйшы і выбарныя органы ПАГА "Рух "За Свабоду"

6.1. Вышэйшым органам ПАГА "Рух "За Свабоду" з’яўляецца Канферэнцыя, якая склікаецца Радай ПАГА "Рух "За Свабоду" не радзей аднаго раза ў чатыры гады.

6.2. Канферэнцыя склікаецца па рашэнні Рады ПАГА "Рух "За Свабоду", а таксама можа быць склікана па патрабаванні не менш як трэцяй часткі членаў ПАГА "Рух "За Свабоду".

6.3. Аб парадку дня і часе правядзення Канферэнцыі, норме прадстаўніцтва дэлегатаў не пазней як за тыдзень да яе правядзення ўсім членам Радай ПАГА "Рух "За Свабоду" павінна быць адпраўлена паведамленне.

6.4. Канферэнцыя праводзіцца пад старшынствам Старшыні ПАГА "Рух "За Свабоду" ці па яго даручэнні – пад старшынствам Першага намеснііка Старшыні ці аднаго з намеснікаў Старшыні.

6.5. Канферэнцыя лічыцца правамоцнай, калі на ёй прысутнічае больш за палову абраных дэлегатаў. Дэлегаты на Канферэнцыю абіраюцца Сходамі гарадскіх, раённых і абласных (Мінскага гарадскога) аддзяленняў ПАГА "Рух "За Свабоду" па норме, якая вызначаецца Радай ПАГА "Рух "За Свабоду".

У адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках Рэспублікі Беларусь, на тэрыторыі якіх няма зарэгістраваных альбо пастаўленых на ўлік аддзяленняў, могуць праводзіцца агульныя сходы членаў ПАГА "Рух "За Свабоду", якія пражываюць на адпаведнай тэрыторыі, якія абіраюць дэлегатаў на Канферэнцыю па норме прадстаўніцтва, вызначанай Радай.

Пры вылучэнні дэлегатаў на Канферэнцыю кожны член ПАГА "Рух "За Свабоду" валодае адным голасам і мае права ўдзельнічаць у адным агульным сходзе дадзенай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі альбо Сходзе арганізацыйнай структуры.

6.6. Канферэнцыя прымае рашэнні простай большасцю галасоў ад прысутных пры наяўнасці кворума, за выключэннем прыняцця рашэнняў аб унясенні зменаў і дапаўненняў у Статут аб’яднання, аб рэарганізацыі альбо ліквідацыі ПАГА "Рух "За Свабоду", якія прымаюцца 2/3 галасоў пры наяўнасці кворума. Форма галасавання вызначаецца Канферэнцыяй.

6.7. Па запрашэнні Рады ПАГА "Рух "За Свабоду" ў працы Канферэнцыі ў якасці гасцей могуць удзельнічаць прадстаўнікі беларускіх і замежных арганізацый, сродкаў масавай інфармацыі.

6.8. Канферэнцыя мае права разглядаць любыя пытанні дзейнасці ПАГА "Рух "За Свабоду".

Да кампетэнцыі Канферэнцыі ПАГА "Рух "За Свабоду" адносяцца:

  • зацвярджэнне назвы, Статута ПАГА "Рух "За Свабоду", унясенне ў яго зменаў і (альбо) дапаўненняў, калі іншае не прадугледжана дадзеным Статутам;

  • вызначэнне асноўных накірункаў дзейнасці ПАГА "Рух "За Свабоду";

  • абранне з ліку членаў ПАГА "Рух "За Свабоду" тэрмінам на 4 гады і адкліканне шляхам адкрытага ці таемнага галасавання (па рашэнні Канферэнцыі) Старшыні ПАГА "Рух "За Свабоду", Першага намесніка Старшыні ПАГА "Рух "За Свабоду" і намеснікаў Старшыні ПАГА "Рух "За Свабоду" у колькасці, вызначанай рашэннем Канферэнцыі ПАГА "Рух "За Свабоду";

  • абранне Рады ПАГА "Рух "За Свабоду" ў колькасным складзе не менш пяці членаў тэрмінам на 4 гады;

  • абранне Рэвізійнай камісіі ПАГА "Рух "За Свабоду" ў складзе пяці членаў і старшыні Рэвізійнай камісіі з абранага складу камісіі тэрмінам на 4 гады;

  • разгляд і зацвярджэнне справаздач Старшыні ПАГА "Рух "За Свабоду" і старшыні Рэвізійнай камісіі ПАГА "Рух "За Свабоду";

  • скасаванне рашэнняў органаў ПАГА "Рух "За Свабоду" ў выпадках неадпаведнасці іх заканадаўству Рэспублікі Беларусь i дадзенаму Статуту;

  • прыняцце рашэнняў аб рэарганізацыі або ліквідацыі ПАГА "Рух "За Свабоду".

6.9. У перыяд паміж Канферэнцыямі дзейнасцю ПАГА "Рух "За Свабоду" кіруе Рада ПАГА "Рух "За Свабоду", якая з’яўляецца кіруючым органам ПАГА "Рух "За Свабоду".

6.10. Пасяджэнні Рады ПАГА "Рух "За Свабоду" праводзяцца па меры неабходнасці, але не радзей як два разы ў год.

6.11. Старшыня ПАГА "Рух "За Свабоду", Першы намеснік Старшыні ПАГА "Рух "За Свабоду" і намеснікі Старшыні ПАГА "Рух "За Свабоду" ўваходзяць у склад Рады ПАГА "Рух "За Свабоду" па пасадзе.

Кіраўніцтва дзейнасцю Рады ПАГА "Рух "За Свабоду" ажыццяўляе Старшыня ПАГА "Рух "За Свабоду", а ў яго адсутнасць - Першы намеснік Старшыні ПАГА "Рух "За Свабоду".

6.12. Пасяджэнні Рады склікаюцца Старшынёй ПАГА "Рух "За Свабоду", а ў яго адсутнасць– Першым намеснікам Старшыні ПАГА "Рух "За Свабоду".

6.13. Пасяджэнне Рады можа склікацца па пісьмовай прапанове 1/3 членаў Рады ПАГА "Рух "За Свабоду" альбо па рашэнні Рэвізійнай камісіі.

6.14. Пасяджэнне Рады лічыцца правамоцным, калі на ім прысутнічае больш за палову членаў Рады.

6.15. Рашэнні Рады прымаюцца адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў ад прысутных пры наяўнасці кворуму.

6.16. Члены Рэвізійнай камісіі могуць прысутнічаць на пасяджэннях Рады з правам дарадчага голасу.

6.17. Рада ПАГА "Рух "За Свабоду":

  • ажыццяўляе прыём і выключэнне з членаў ПАГА "Рух "За Свабоду";

  • надае званне "Ганаровы член ПАГА "Рух "За Свабоду";

  • зацвярджае сімволіку ПАГА "Рух "За Свабоду";

  • распрацоўвае стратэгію і тактыку ПАГА "Рух "За Свабоду" па асноўных накірунках дзейнасці;

  • зацвярджае праграмы і праекты па асноўных накірунках дзейнасці;

  • прымае рашэнні аб скліканні Канферэнцыі;

  • вызначае нормы прадстаўніцтва дэлегатаў на Канферэнцыю ад аддзяленняў і адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак;

  • прымае рашэнні аб стварэнні і ліквідацыі структурных аддзяленняў, надае ім правы юрыдычных асобаў;

  • прымае рашэнні аб стварэнні пры Радзе пастаянных і часовых камісій, рабочых груп, неабходных для выканання рашэнняў вышэйшага і выбарных органаў ПАГА "Рух "За Свабоду";

  • прымае рашэнні аб стварэнні і ліквідацыі камерцыйных і некамерцыйных арганізацый і ўстановаў, выступленні заснавальнікам сродкаў масавай інфармацыі;

  • заслухоўвае справаздачы старшыняў структурных аддзяленняў, кіраўнікоў арганізацый і ўстановаў, створаных ПАГА "Рух "За Свабоду";

  • стварае ў выпадку неабходнасці на перыяд дзейнасці Рады Выканаўчы камітэт ПАГА "Рух "За Свабоду" у колькасці не меней за трох чалавек;

  • прымае рашэнні аб набыцці маёмасці, а таксама распараджэнні маёмасцю і сродкамі ПАГА "Рух "За Свабоду";

  • зацвярджае ўзоры пячаткі, штампа, бланка ПАГА "Рух "За Свабоду";

  • распрацоўвае і зацвярджае палажэнні і іншыя дакументы, якія неабходныя для рэгламентацыі дзейнасці ПАГА "Рух "За Свабоду" і не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь і гэтаму Статуту;

  • ажыццяўляе ўлік членаў ПАГА "Рух "За Свабоду" праз вызначэнне асобы, адказнай за вядзенне ўліку членаў ПАГА "Рух "За Свабоду";

  • у перыяд паміж Канферэнцыямі ўносіць змяненні і (альбо) дапаўненні ў Статут ПАГА "Рух "За Свабоду", абумоўленыя зменамі ў заканадаўстве альбо змяненнем юрыдычнага адрасу ПАГА "Рух "За Свабоду";

  • прымае рашэнні па іншых пытаннях, не аднесеных да кампетэнцыі Канферэнцыі, Старшыні ПАГА "Рух "За Свабоду" і Рэвізійнай камісіі.

6.18. Рада падсправаздачная Канферэнцыі ПАГА "Рух "За Свабоду".

6.19. Выканаўчым органам ПАГА "Рух "За Свабоду" з’яўляецца Выканаўчы камітэт, які можа стварацца з ліку членаў ПАГА "Рух "За Свабоду" Радай ПАГА "Рух "За Свабоду" на перыяд дзейнасці Рады, якая яго стварыла.

Колькасны склад Выканаўчага камітэта ПАГА "Рух "За Свабоду" вызначае Рада ПАГА "Рух "За Свабоду", але не меней за трох чалавек.

Выканаўчы камітэт ПАГА "Рух "За Свабоду":

  • арганізуе выкананне рашэнняў Канферэнцыі, Рады ПАГА "Рух "За Свабоду";

  • вырашае іншыя пытанні статутнай дзейнасці, якія не аднесены да кампетэнцыі вышэйшага і іншых выбарных органаў ПАГА "Рух "За Свабоду".

6.20. Арганізуе і кіруе дзейнасцю Выканаўчага камітэта старшыня, якога прызначае Рада ПАГА "Рух "За Свабоду" на перыяд дзейнасці Выканаўчага камітэта.

6.21. Пасяджэнні Выканаўчага камітэта склікаюцца яго старшынёй па меры неабходнасці, але не радзей аднаго раза на чатыры месяцы.

Рашэнні Выканаўчага камітэта прымаюцца простай большасцю галасоў ад ліку прысутных, калі ў пасяджэнні ўдзельнічае больш за палову яго членаў.

6.22. Старшыня ПАГА "Рух "За Свабоду" з’яўляецца кіраўніком юрыдычнай асобы.

Старшыня ПАГА "Рух "За Свабоду":

  • ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва дзейнасцю Рады ПАГА "Рух "За Свабоду";

  • размяркоўвае абавязкі паміж членамі Рады і дае ім даручэнні;

  • прызначае дату правядзення пасяджэнняў Рады і вядзе іх;

  • выносіць на разгляд Рады любыя пытанні, якія тычацца дзейнасці ПАГА "Рух "За Свабоду" і не аднесеныя да кампетэнцыі Канферэнцыі, Рады і Рэвізійнай камісіі;

  • прадстаўляе інтарэсы ПАГА "Рух "За Свабоду" ў адносінах з беларускімі і замежнымі грамадзянамі і юрыдычнымі асобамі;

  • падпісвае пагадненні, дамовы, заявы, звароты ад імя ПАГА "Рух "За Свабоду";

  • падпісвае рашэнні Рады ПАГА "Рух "За Свабоду";

  • адкрывае разліковы і іншыя рахункі ў банку;

  • ажыццяўляе іншыя функцыі, якія не належаць да кампетэнцыі іншых органаў ПАГА "Рух "За Свабоду".

6.23. Старшыня ПАГА "Рух "За Свабоду" можа датэрмінова спыніць свае паўнамоцтвы па ўласным жаданні. У гэтым выпадку падаецца пісьмовая заява, якая павінна быць разгледжана на пасяджэнні Рады ПАГА "Рух "За Свабоду" на працягу не больш чым аднаго месяца з дня падачы адпаведнай заявы.

6.24. Старшыня ПАГА "Рух "За Свабоду" падсправаздачны Канферэнцыі.

6.25. Намеснікі Старшыні ПАГА "Рух "За Свабоду" дзейнічаюць у межах сваёй кампетэнцыі, пазначанай у дадзеным Статуце, і адказваюць за сферу дзейнасці, вызначаную Старшынёй ПАГА "Рух "За Свабоду", падсправаздачныя яму, Радзе і Канферэнцыі.

Першы намеснік Старшыні ПАГА "Рух "За Свабоду" ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю ПАГА "Рух "За Свабоду" у перыяд адсутнасці Старшыні ПАГА "Рух "За Свабоду", каардынуе ўзаемадзеянне органаў ПАГА "Рух "За Свабоду" і ягоных арганізацыйных структур па пытаннях іх статутнай дзейнасці, прадстаўляе інтарэсы ПАГА "Рух "За Свабоду" ў адносінах з беларускімі і замежнымі грамадзянамі і юрыдычнымі асобамі.

6.26. Рашэнні калегіяльных органаў ПАГА "Рух "За Свабоду" афармляюцца пратаколам. Справаводства вядзецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

7. Рэвізійная камісія. Парадак абскарджання рашэнняў выбарных органаў ПАГА "Рух "За свабоду"

7.1. Кантрольна-рэвізійным органам ПАГА "Рух "За Свабоду" з’яўляецца Рэвізійная камісія ў складзе пяці членаў.

7.2. Рэвізійная камісія арганізуе і ажыццяўляе кантроль за адпаведнасцю дзейнасці ПАГА "Рух "За Свабоду" заканадаўству і гэтаму Статуту, а таксама кантроль за фінансавай дзейнасцю.

7.3. Члены Рэвізійнай камісіі і яе старшыня абіраюцца Канферэнцыяй тэрмінам на 4 гады. Членамі Рэвізійнай камісіі не могуць быць члены Рады ПАГА "Рух "За Свабоду" і кіруючых органаў арганізацыйных структур ПАГА "Рух "За Свабоду".

7.4. Пасяджэнні Рэвізійнай камісіі склікаюцца і вядуцца яе старшынёй па меры неабходнасці, але не радзей чым раз у чатыры гады.

7.5. Пасяджэнне Рэвізійнай камісіі лічыцца правамоцным, калі на ім прысутнічае больш за палову членаў Рэвізійнай камісіі.

7.6. Рашэнні Рэвізійнай камісіі прымаюцца адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў ад прысутных пры наяўнасці кворуму.

7.7. Рашэнні Рады, Старшыні, Першага намесніка Старшыні ПАГА "Рух "За Свабоду", намеснікаў Старшыні ПАГА "Рух "За Свабоду", Выканаўчага камітэта, старшыні Выканаўчага камітэта могуць быць абскарджаныя ў Рэвізійную камісію, акрамя рашэнняў аб выключэнні з членаў аб’яднання.

7.8. Рэвізійная камісія можа самастойна прыняць да разгляду любое рашэнне Рады, Старшыні, Першага намесніка Старшыні ПАГА "Рух "За Свабоду", намеснікаў Старшыні ПАГА "Рух "За Свабоду", Выканаўчага камітэта, старшыні Выканаўчага камітэта на адпаведнасць заканадаўству і гэтаму Статуту.

Рэвізійнай камісіі прадстаўляюцца ўсе матэрыялы і дакументы, якія неабходныя для правядзення праверак і разгляду скаргаў.

7.9. Рашэнне Рэвізійнай камісіі па праверцы рашэнняў выбарных органаў альбо па скарзе накіроўваецца ў адпаведны орган. Рашэнне Рэвізійнай камісіі павінна быць разгледжана ў месячны тэрмін і адказ накіраваны ў Рэвізійную камісію і заяўніку.

7.10. Рашэнні Рэвізійнай камісіі могуць быць абскарджаны на Канферэнцыі ПАГА "Рух "За Свабоду". Канферэнцыя можа прыняць да разгляду любое пытанне па скарзе на неправамоцныя дзеянні адказных асобаў і выбарных органаў аб’яднання і яго аддзяленняў.

7.11. Рэвізійная камісія падсправаздачная Канферэнцыі і не радзей аднаго раза ў чатыры гады прадстаўляе справаздачу аб сваёй працы Канферэнцыі.

8. Сродкі і маёмасць ПАГА "Рух "За свабоду"

8.1. ПАГА "Рух "За Свабоду" можа мець ва ўласнасці маёмасць, якая неабходная для матэрыяльнага забеспячэння яго дзейнасці, за выключэннем аб’ектаў, якія згодна з законам могуць знаходзіцца толькі ва ўласнасці дзяржавы.

8.2. Уласнікам усёй маёмасці, якая належыць ПАГА "Рух "За Свабоду", з’яўляецца ПАГА "Рух "За Свабоду" ў цэлым. Кожны асобны член ПАГА "Рух "За Свабоду" не мае права ўласнасці на долю маёмасці, што належыць ПАГА "Рух "За Свабоду".

8.3. Маёмасць і сродкі ПАГА "Рух "За Свабоду" складаюцца з добраахвотных ахвяраванняў юрыдычных і фізічных асобаў, паступленняў ад правядзення ў статутных мэтах лекцый, выставаў, семінараў і іншых мерапрыемстваў, іншых даходаў, не забароненых заканадаўствам.

8.4. ПАГА "Рух "За Свабоду" мае права ажыццяўляць прадпрымальніцкую дзейнасць, неабходную для дасягнення статутных мэтаў, толькі праз стварэнне камерцыйных арганізацый і (альбо) удзел у іх у парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

8.5. Сродкі і маёмасць, якія атрымлівае ПАГА "Рух "За Свабоду", могуць выкарыстоўвацца толькі для выканання статутных мэты і задач.

9. Улік і справаздачнасць у ПАГА "Рух "За Свабоду"

9.1. ПАГА "Рух "За Свабоду" вядзе аператыўны, бухгалтарскі і статыстычны ўлік у адпаведнасці з нормамі заканадаўства.

9.2. Адказнасць за стан уліку, своечасовае прадастаўленне бухгалтарскай і статыстычнай справаздачнасці ўскладаецца на Старшыню ПАГА "Рух "За Свабоду" як кіраўніка юрыдычнай асобы, кампетэнцыя якога вызначаецца заканадаўствам.

9.3. Рада ПАГА "Рух "За Свабоду" нясе адказнасць за захоўванне ўсіх дакументаў аб'яднання.

10. Спыненне дзейнасці ПАГА "Рух "За Свабоду"

10.1. Ліквідацыя ПАГА "Рух "За Свабоду" можа быць здзейснена па рашэнні Канферэнцыі або Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і дадзеным Статутам.

10.2. Рэарганізацыя ПАГА "Рух "За Свабоду" можа быць здзейснена па рашэнні Канферэнцыі ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і дадзеным Статутам.

10.3. Рашэнне аб рэарганізацыі альбо ліквідацыі ПАГА "Рух "За Свабоду" правамоцнае, калі за яго прагаласавала больш за 2/3 членаў, якія прысутнічаюць на Канферэнцыі.

10.4. Ліквідацыя ажыццяўляецца ліквідацыйнай камісіяй, якая ствараецца органам, які прыняў рашэнне аб ліквідацыі.

10.5. Сродкі і маёмасць ПАГА "Рух "За Свабоду", што засталіся пасля поўнага задавальнення маёмасных патрабаванняў крэдытораў, выкарыстоўваюцца на мэты, прадугледжаныя гэтым Статутам, калі грашовыя сродкі і іншая маёмасць ПАГА "Рух "За Свабоду" ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі не падлягаюць звароту на карысць дзяржавы.