Навіны Навіны Руху

Юрый Губарэвіч пераабраны старшынём Руху «За Свабоду»

Юрый Губарэвіч пераабраны старшынём Руху «За Свабоду»

1810 Праглядаў Мінск
У суботу, 15 снежня, прайшла справаздачна-выбарчая канферэнцыя Руху «За Свабоду». Сябры арганізацыі пераабралі кіраўніцтва, абралі кандыдата на праймерыз правацэнтрысцкай кааліцыі і зацвердзілі стратэгію развіцця на чатыры гады і палітычную праграму.

«Я ўдзячны тым людзям, якія два гады разам са мной працавалі, каб Рух „За Свабоду“ ў нейкай ступені захаваўся і выжыў, каб у нас адбыўся рост у 2018 годзе, прыйшлі новыя людзі, пачаліся новыя праграмы і новыя актыўнасці. Я перакананы, што наступныя два гады пройдуць пад знакам падвышэння актыўнасці Руху „За Свабоду“», — заявіў Губарэвіч у прамове ў якасці кандыдата на пасаду старшыні арганізацыі.

Ён назваў надыходзячыя выбарчыя кампаніі магчымасцю данесці пазіцыю Руху «За Свабоду» для кожнага беларуса.

«Мы працягнем і нашу працу і ў грамадскім накірунку. Бо не толькі палітыкай моцны Рух „За Свабоду“, але і нашымі дзеяннямі па адраджэнню беларускай культуры і мовы, прыцягненню новых людзей, якія неабыякавыя да беларушчыны, тых, хто нядаўна зацікавіўся палітыкай», — дадаў беларускі палітык.

Канферэнцыя пераабрала Губарэвіча кіраўніком арганізацыі. Першым намеснікам старшыні Руху «За Свабоду» стаў Алесь Міхалевіч, яшчэ двума Віктар Янчурэвіч і Кірыл Стаселька.

Акрамя таго, сябры арганізацыі падтрымалі Юрыя Губарэвіча ў якасці кандыдата, які будзе намінаваны на праймерыз правацэнтрысцкай кааліцыі для абрання адзінага кандыдата на прэзідэнцкія выбары.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны