Навіны Навіны Руху

Вітольд Ашурак абраны каардынатарам Руху «За Свабоду» ў Гродзенскай вобласці

Вітольд Ашурак абраны каардынатарам Руху «За Свабоду» ў Гродзенскай вобласці

2346 Праглядаў Гродна Бярозаўка
У бліжэйшых планах гарадзенскай арганізацыі Руху — падрыхтоўка да справаздачна-выбарчай канферэнцыі, а калі глядзець на больш далёкую перспектыву — удзел у выбарчых кампаніях, кажа новаабраны каардынатар Руху «За Свабоду» Вітольд Ашурак.

«Я ўдзячны тым людзям, якія падтрымалі маю кандыдатуру. І самае галоўнае, што я зараз адчуваю, гэта адказнасць. Я ведаю, тых людзей, якія былі на сходзе, таму адказнасць персанальна перад імі і перад сябрамі ўсёй гродзенскай структуры», - сказаў Pyx.by Ашурак.

У ягоных бліжэйшых планах больш глыбокае знаёмства з рэгіянальным аддзяленнем і падрыхтоўка да канферэнцыі Руху 15 снежня.

«Трэба паклапаціцца, каб прадстаўніча прыехаць у сталіцу, у Мінск, каб Гродзенская вобласць была прадстаўлена самымі лепшымі людзьмі», - дадаў абласны каардынатар Руху.

Далей, нагадаў Ашурак, 2019-2020 гады – гэта выбарчыя кампаніі «ў парламент - які б ён там не быў - і прэзідэнцкія, якія б яны там не былі».

«Я маю сваё бачанне на гэтыя выбары і на тыя самыя важныя для нас выбары, якія будуць потым, на якіх будуць лічыць галасы. Да гэтага часу ўсе выбарчыя кампаніі – гэта прыступка, мы рухаемся ў патрэбным накірунку, трэба не збіцца кудысьці ў бок. І рыхтавацца да тых выбараў, дзе мы ў рэшце рэшт пераможам», - заключыў Вітольд Ашурак.

«Вітольд Ашурак адзін з прызнаных грамадскіх лідараў Гродзенскай вобласці, дзейнасць якога выходзіць далёка за межы Лідчыны, дзе ён жыве», - пракаментаваў абранне новага каардынатара старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Сярод такой дзейнасці ён прыгадаў ушанаванне памяці паўстанцаў 1863 года, патрыятычныя фестывалі і канцэрты беларускіх музыкаў, а таксама публічныя акцыі ў рэгіёне.

Па словах Губарэвіча, цяпер ён чакае актывізацыю працы ў рэгіёне.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны