Навіны Навіны Руху

Рух «За Свабоду» пераабярэ кіраўніцтва і вызначыцца з фарматам удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах

Рух «За Свабоду» пераабярэ кіраўніцтва і вызначыцца з фарматам удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах

3009 Праглядаў Мінск
Рашэнне пра правядзенне справаздачна-выбарчай канферэнцыі прынятае на сённяшняй Радзе арганізацыі. Акрамя таго, будуць пераабраныя каардынатары ў двух абласцях — Гродзенскай і Магілёўскай.

Прапанову правесці канферэнцыю 15-16 снежня і зрабіць яе справаздачна-выбарчай вынес старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч. «Прайшлі два гады з мінулай канферэнцыі, — нагадаў ён. — Кіраўніцтва можа пацвердзіць сваю падтрымку ў сяброў арганізацыі».

Перад тым пройдуць абласныя сходы, у тым ліку ў Гродзенскай і Магілеўская будуць абраныя новыя каардынатары.

Удзельнікі канферэнцыі таксама вызначаць фармат удзелу ў прэзідэнцкай кампаніі: ці будзе Рух «За Свабоду» вылучаць свайго кандыдата у межах праймерыз правацэнтрысцкай кааліцыі і каго.

Апошнія некалькі месяцаў у арганізацыі з дапамогай экспертаў вялася работа над абноўленай палітычнай праграмай. Дэлегаты зацвердзяць яе канчатковы варыянт.

Рада Руху «За Свабоду» таксама зацвердзіла працэдуру падрыхтоўку да абласных сходаў і канферэнцыі і прыняла ў склад арганізацыі 28 новых сябраў.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны