Навіны Навіны Руху

Адмовіцца ад прымусовага размеркавання і правесці грунтоўныя рэформы

Адмовіцца ад прымусовага размеркавання і правесці грунтоўныя рэформы

2438 Праглядаў Мінск
Рух «За Свабоду» пачаў абмеркаванне праграмнага дакумента арганізацыі па рэформах адукацыі. Сярод прапанаваных крокаў — далейшыя рэформы для паўнавартаснага далучэння да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі, адмова ад прымусовага размеркавання, стварыць стыпендыю для адукацыі за мяжой беларускіх студэнтаў.

Праграму рэформы галіны прадставіў сябрам Руху кандыдат навук, эксперт «Ліберальнага клубу» Вадзім Мажэйка.

Сярод ягоных прапановаў, якія будуць больш шырока абмяркоўвацца ў арганізацыі і зацвярджацца Радай у якасці праграмнага дакумента таксама: рэфармаванне сістэмы паступленне ва ўніверсітэты (дапоўніць знешнія крытэры праверкі (ЦТ і сярэдні бал атэстату) унутранымі - эсэ і інш. варыянты), увядзенне больш практычных заняткаў у праграмах, замежныя стажыроўкі для выкладчыкаў і студэнтаў, стварэнне ў вну дастойных матэрыяльных умоваў для навучання, павага да акадэмічных свабодаў і інш.

«Галоўны стратэгічны падыход да рэфармавання сістэмы вышэйшай адукацыі можна акрэсліць як дэсаветызацыю і еўрапеізацыю. Ён заключаецца ў пераарыентацыі ўсёй сістэмы — ад міністэрства да універсітэтаў і кожнага канкрэтнага выкладчыка — з захавання „лепшых савецкіх практык“ на рэфармаванне ў духу перадавых еўрапейскіх узораў», — заключыў Вадзім Мажэйка.

Перадусім беларускай адукацыі патрэбныя грошы: сёння мы выдаткоўваем 0,5% ВУП пры рэкамендаваным узроўні ў 2% пажаданых, і паказчык фінансавання з кожным годам зніжаецца, адзначыў на круглым стале эксперт Балонскага камітэту Уладзімір Дунаеў. Акрамя таго, нашай адукацыі не хапае транспарэтнасці, ва ўладаў няма стратэгіі развіцця галіны.

Важна таксама забяспечыць даступную адукацыю, не зніжаючы яе якасці. Гэта агульнаеўрапейскі трэнд: даць магчымасць атрымаць вышэйшую адукацыю. «Задача даць чалавеку магчымасць атрымаць той узровень адукацыі, які хочацца з улікам асаблівасцяў здароўя, псіхікі. Гэта агульнае дэмакратычнае патрабаванне», — патлумачыў эксперт.

Па словах Дунаева, адукацыі патрэбныя рэформы і прама цяпер, бо мы не даганяем разрыў з краінамі-лідарамі, а павялічваем яго: «чужы мінулы вопыт разглядаем як сваю будучыню». Эксперт лічыць, што зараз будучае за дыстанцыйнымі курсамі, традыцыйныя адукацыйныя ўстановы губляюць «манаполію на размеркаванне сацыяльных статусаў».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны