Навіны Навіны Беларусі

Слуцкія ўлады ігнаруюць патрабаванні жыхароў гораду

Слуцкія ўлады ігнаруюць патрабаванні жыхароў гораду

1011 Праглядаў Слуцк
Слуцкі раённы выканкам адмовіўся ствараць у горадзе прытулак для бяздомных жывёлаў і працягне іх адстрэл, не зважаючы на перададзеныя больш за 500 подпісаў. Адным з арганізатараў кампаніі быў Мінскі абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Віталь Амяльковіч.

У канцы чэрвеня актывісты «Чыстага Слуцка» перадалі ў Слуцкі райвыканкам 543 подпісы за стварэнне ў горадзе прытулку для бяздомных жывёл, распавёў Віталь Амяльковіч, каардынатар ініцыятывы і Мінскі абласны каардынатар Руху «За Свабоду».

«Спецыяльна абсталяванага часовага прыёмніка для ўтрымання адлоўленых безнадзорных сабак няма, і яго будаўніцтва не плануецца», — сказана ў адказе ад імя намесніка старшыні Слуцкага райвыканкама Мікалая Пенязя.

Ён падкрэсліў таксама, што адстрэл жывёлаў будзе працягнуты і пра яго ніхто не абавязаны паведамляць актывістам ці гараджанам.

«Калі каротка перадаваць сутнасць адказу, уладам усё роўна, колькі подпісаў было сабрана: як стралялі, так і будуць страляць, будаваць нічога не планавалі і не збіраюцца. Што сказаць? Кансультуемся з юрыстамі і будзем абскарджваць. Уладам варта навучыцца паважаць меркаванне жыхароў Слуцку», — пракаментаваў адказ сайту Pyx.by Віталь Амяльковіч.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны