Навіны Навіны Беларусі

Пасля звароту сябра Руху «За Свабоду» банк дадасць беларускай мовы ў абслугоўванні

Пасля звароту сябра Руху «За Свабоду» банк дадасць беларускай мовы ў абслугоўванні

2343 праглядаў Брэст
«Белінвестбанк» паабяцаў зрабіць беларускамоўны інтэрнэт-банкінг і мабільны банкінг у чацвертым квартале 2018 года пасля звароту сябра Руху «За Свабоду» Дзмітрыя Шыманскага.

«Інфармацыя на вашу заяўку аб неабходнасці дапрацоўкі ўводу дадзеных на беларускай мове пры правядзенні паслугі „Адвольны плацёж“ перададзеная распрацоўшчыку і будзе ўлічана ў працэсе дапрацоўкі сістэм „Інтэрнэт-банкінг“ і „Мабільны банкінг“», — паведамляецца ў адказе на зварот Шыманскага ад намесніка старшыні праўлення «Белінвестбанка» Аляксандра Філіповіча.

У банку абяцаюць палепшыць паслугу да канца 2018 году.

Сябра Руху «За Свабоду» застаўся адказам задаволеным, ведаючы, як працуе банк, упэўнены ў тым, што яны выканаюць сваё абяцанне і рэкамендуе актыўным і неабыякавым беларусам часцей звяртацца ва ўстановы, з якімі яны ўзаемадзейнічаюць і адстойваць сваё права на карыстанне беларускай мовай.

«Чым больш будзе такіх зваротаў, тым мацней будзе гучаць голас нацыянальнага адраджэння», — адзначыў сайту Pyx.by Дзмітрый Шыманскі.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны