Навіны Навіны Беларусі

Дзве стэлы на месцы пахавання беларускіх герояў усталяваныя на Гродзеншчыне

Дзве стэлы на месцы пахавання беларускіх герояў усталяваныя на Гродзеншчыне

2014 Праглядаў Бярозаўка Ліда Гродна
Гродзенскія актывісты, у тым ліку сябры Руху «За Свабоду», распачалі працу па ўшанаванню месцаў памяці змагароў за незалежнасць Беларусі. На гэтых месцах сёння няма мемарыяльных знакаў ад Беларусі.

«Мы ставім памятныя стэлы ў месцах пахавання ці баёў за незалежнасць нашай Радзімы, пазначаных толькі палякамі, альбо ў месцах, дзе няма ніякіх знакаў», — распавёў сябра Руху «За Свабоду» Сяргей Пантус.

Па ягоных словах, пакуль знакі ўсталёўваюць толькі на Гарадзеншчыне. «Працы шмат, але паступова пазначым ўсе месцы. Можа, дамо добры прыклад для астатніх абласцей», — патлумачыў актывіст Руху.

На гэты момант усталяваныя дзве стэлы, яшчэ тры гатовыя.

Усяго ў планах было ўсталяваць ля 10 памятных знакаў, але бракуе фінансавых рэсурсаў, распавёў сябра Руху «За Свабоду» Вітольд Ашурак. Але ён лічыць гэтую працу важнай, таму актывісты працягнуць яе па меры магчымасці.

«Важнасць гэтай працы цвердзіць выпадак, які ўчора з намі здарыўся. Пад’ехалі мы да вёскі, дзе ставілі апошні памятны знак і чакаем гарадзенскіх сяброў. Падышла пажылая кабета вясковая і запыталася нешта ў Валеры Мінца. Слова за слова, разгаварыліся яны з Валерам, і яна пацікавілася мэтай нашага візіту. Той у двух словах патлумачыў, а жанчына і кажа: „Дык там ужо стаіць крыж“. Палякі, маўляў, прыязджалі і паклапаціліся. „Палякі, гэта добра, — кажа Валера, — але трэба і нам ,беларусам, памятаць і шанаваць сваіх герояў“. Жанчына не ўтрымалася і заплакала», — заключыў Ашурак.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны