Навіны Навіны Беларусі

Таболіч: «З’явіўся попыт на актыўных і неабыякавых грамадзянаў, і іх аўтарытэт расце»

Таболіч: «З’явіўся попыт на актыўных і неабыякавых грамадзянаў, і іх аўтарытэт расце»

702 праглядаў Мінск
Сябра Руху «За Свабоду» Вікторыя Таболіч пра сітуацыю ў краіне і сваё бачанне жаночага актывізму і ўдзелу жанчынаў у палітыцы.

Як вы ацэньваеце сітуацыю ў краіне? Чым могуць дапамагчы грамадскія актывісты для рашэння праблемаў?

Калі глядзець на цяперашнюю сітуацыю ў краіне ў цэлым, то з кожным годам нявырашаных праблем становіцца больш, пачынаючы ад абсурдных спраў па неправамернай забудове двароў, іх ушчыльнення. Усё больш грамадзян бачаць падзел на «проста» грамадзянаў і «нябесных» чыноўнікаў. У выніку жыхары ў апошні час ствараюць групы і гатовыя змагацца з бязмежжам чыноўнікаў і бізнесу, разумеючы рана ці позна, што толькі яны могуць паўплываць, «пашумець» па праблеме. Гэта дае запыт на актыўных і ініцыятыўных, неабыякавых грамадзян, гатовых выступіць наперад.

Я бачу, як аўтарытэт такіх людзей расце з кожным годам, і некаторыя рэальна дамагаюцца поспехаў. З’явіўся запыт на адукацыю такіх актывістаў, на спецыялістаў, гатовых займацца грамадзянскіх кантролем. Я ўпэўнена, што вельмі хутка такія актывісты змогуць уплываць і на раённую і на гарадскую ўладу, ад нас важная максімальная падтрымка такіх людзей — яны будучая аснова мясцовых саветаў, якія не па чутках ведаюць працэсы, этапы і патрэбы сваіх суседзяў.

Праблема, якая ў чарговы раз скаланула ўсё навіны, — затрыманне рэдактараў партала Tut.by і іншых журналістаў. Прававую ацэнку даваць не буду, але сам факт таго, што асабістыя званкі былі агучаныя па дзяржаўным тэлебачанні, выклікае ў мяне поўнае здзіўленне. Значыць, Канстытуцыя, у ст. 28 якой гаворыцца пра таямніцу тых жа тэлефонных званкоў, абсалютна не працуе. Мяне могуць праслухоўваць, сачыць, а потым спакойна перадаваць без майго дазволу каму заўгодна і як захочацца.

Аднак калі ідзе гаворка пра відавочных парушэннях ад дзяржслужачых, апошнім часам асабліва шмат спрэчных момантаў пры выкананні імі службовых абавязкаў, забарона на здымкі — гэта любімая зброя супраць актывістаў і нязгодных.

Галоснасць і адкрытасць становіцца доляй «абраных». Упэўнена, што ніхто не хоча, каб асабістыя дадзеныя маглі б так проста патрапіць да трэцім асобам, таму жыццёва важна асвятляць такога роду пытанні.

Назавіце палітыкаў ці грамадскіх дзеячоў, на каго вы арыентуецеся ў сваёй дзейнасці.

Святлана Коржыч — адважная жанчына, якая не стала маўчаць і пайшла супраць сістэмы. Жыццё яе сына ўжо не вярнуць, але яна змагаецца за тысячы іншых сыноў, якія могуць стаць ахвярамі. (Гаворка ідзе пра справу аб дзедаўшчыне і гібелі вайскоўца Аляксандра Коржыча).

Марцін Лютар Кінг — міратворац, змагар, рэфарматар.

Як вы ацэньваеце ролю жаночага актывізму ў беларускай палітыцы? Чаму важна, каб у Беларусі былі жанчыны-палітыкі? Што такое для вас жаночае лідарства?

Жаночы актывізм ў Беларусі, на маю думку, мае два бакі медаля. З аднаго боку, лідарак партый і рухаў, — не так ужо мала, але пра іх мала хто ведае. Самі жанчыны ў большасці выпадкаў не любяць жанчын-палітыкаў і вельмі часта выкарыстоўваюць ужо крылатую фразу (папрашу заўважыць, таксама жанчыны) спадарыні Ярмошынай — пра варыць баршчы. Большасць мае патрыярхальныя забабоны пра ролю жанчыны ў жыцці, сям’і і ўжо тым больш ў палітыцы. Гэта выяўляецца ў неразуменні, а часам і немагчымасці росту жанчыны-палітыка, яна будзе сутыкацца з асуджэннем, недаацэнкай з боку грамадства і палітыкаў з аднаго боку і завышанымі патрабаваннямі з другога.

Хоць, варта адзначыць, што паступова сітуацыя змяняецца, асабліва сярод моладзі меркаванне не мае такіх моцных пазіцый, што дае надзею на павелічэнне колькасці жанчын, якія будуць паказваць безгрунтоўнасць гэтых поглядаў.

З іншага боку медалі жанчыны ў грамадскай дзейнасці займаюць большасць, яны ствараюць групы і адстойваюць свае правы, правы дзяцей і суседзяў, больш ініцыятыўныя і дзейсныя, але, на жаль, на сваіх лакальных тэрыторыях і баяцца (ці не хочуць і не разумеюць ) выходзіць на новыя вышыні.

Для мяне жаночае лідэрства — магчымасці развіцця, адукацыі, прыняцця рашэнняў, распараджэнне сабой і сваім жыццём незалежна ад полу, без дыскрымінацыі па мужчынскіх \ жаночых тэмах і г.д.

Кім вы бачыце сябе праз 5 год? Якім бачыце Рух «За Свабоду»?

Я бачу сябе актывісткай, лідаркай, якая можа дапамагчы ў вырашэнні любых пытанняў, робіць свет вакол сябе лепш і нясе толькі станоўчыя эмоцыі, натхняе сваімі паспяховымі справамі і зараджае энергіяй іншых.

Рух «За Свабоду» праз 5 гадоў — гэта вельмі вялікая сям’я, якая дае кожнаму яе члену магчымасць для рэалізацыі сябе, дае аднадумцаў і ўзбагачае сваю краіну, знаходзіцца ў авангардзе лепшых ідэй і іх рэалізацыі.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны